Вы тут

Калекцыя партрэтаў. XXI


У Нацыянальным мастацкім музеі прэзентавалі новую серыю дакументальна-адукацыйнага цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі»


Нацыянальны мастацкі музей Беларусі працягвае прымаць падарункі да свайго 80-годдзя. Так, у Белай зале музея адбылася прэзентацыя аўтарскага праекта Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева «Сучаснае мастацтва Беларусі».

У аснову фільма ўвайшлі важныя падзеі, звязаныя з Нацыянальным мастацкім музеем: гісторыя рэканструкцыі філіялаў — Мірскага замка і музея Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, будаўніцтва новага корпуса музея. Аднак, па словах аўтараў, больш увагі ў фільме яны вырашылі сканцэнтраваць на асобе Уладзіміра Пракапцова як жывапісца.

— Менавіта культура з’яўляецца мерай таго, наколькі грамадства развітае, наколькі яно можа ўяўляць цікавасць для сусветнай супольнасці, — адзначае аўтар і рэжысёр праекта «Сучаснае мастацтва Беларусі» Аляксандр Аляксееў. — Уладзімір Пракапцоў стаў для нас цікавым героем. У фільме мы паспрабавалі комплексна паказаць яго творчую індывідуальнасць і прафесійны талент як кіраўніка.

Наступнай гісторыяй, якой Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў папоўняць сваю аўтарскую калекцыю «Сучаснага мастацтва Беларусі», стане партрэт мастака Рамана Заслонава. Фільм практычна гатовы, прэзентацыя запланавана на красавік. Тады ж, у красавіку, іх праект выйдзе на шырокую публіку: тэлеканал «Беларусь 3» выпусціць у эфір усе фільмы пра беларускіх мастакоў, створаныя аўтарамі на сёння. Усяго іх адзінаццаць. Два героі ўжо пакінулі гэты свет, аднак у відэакалекцыі «Сучаснага мастацтва Беларусі» галасы мастакоў Анатоля Бараноўскага і Уладзіміра Кожуха назаўжды захаваюцца жывыя.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.