Вы тут

Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі плануецца зацвердзіць на наступным тыдні


Па выніках пасяджэння Савета Бяспекі Беларусі яго дзяржаўны сакратар Станіслаў Зась расказаў журналістам падрабязнасці сустрэчы.


На яго думку, пасяджэнне было вельмі важным, паколькі на ім разглядаўся праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі краіны.

Станіслаў Зась перакананы ў неабходнасці Канцэпцыі і актуальнасці тэмы, больш за тое, у дакуменце выпрацаваны адзіныя погляды на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі краіны. Да гэтага часу такога не было: кожнае ведамства і падкантрольныя спецыялісты выбудоўвалі работу зыходзячы з уласнага разумення, як гэта павінна працаваць, а цяпер усе пункты гледжання былі аб’яднаны. У выніку такое адзінае бачанне было прапанавана на пасяджэнні Савета Бяспекі для зацвярджэння.

«Увогуле, атрымалі падтрымку. Гэта самы галоўны вынік сённяшняга пасяджэння Савета Бяспекі», — падкрэсліў дзяржсакратар. Гэта важна і па той прычыне, дадаў ён, што грунтуючыся на гэтую Канцэпцыю можна фарміраваць нарматыўна-прававую базу, выбудоўваць сістэмную работу ў дзяржаве.

Акрамя таго, у дакуменце змяшчаецца шэраг канкрэтных мэтавых установак, каб больш эфектыўна забяспечыць інфармацыйную бяспеку. Пра гэта таксама гаварылі на сённяшнім пасяджэнні. У прыватнасці, гаворка ішла пра больш поўную, актыўную працу дзяржаўных органаў у інфармацыйнай прасторы.

На пасяджэнні асабліва адзначалася неабходнасць у больш актыўнай працы ў інтэрнэце. На думку Станіслава Зася, гэта асобная сфера дзейнасці.

Дарэчы, важная тэма, якая прагучала, — абарона традыцыйных каштоўнасцяў і асноў грамадства. Гэтай тэме прысвечаны цэлы раздзел у Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі. «Гэта прапануецца лічыць адным з галоўных аб’ектаў для абароны на інфармацыйнай прасторы», — падкрэсліў ён.

Шэраг прапаноў быў выказаны менавіта па гэтым кірунку, вывучаецца неабходнасць прыняцця асобнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў і асноў грамадства.

Закраналася і кібербяспека, але шырока яна не абмяркоўвалася. Дзяржсакратар звярнуў увагу, што ў нас у краіне не было такога тэрміна, а ў Канцэпцыі ён з’явіўся. Станіслаў Зась зноў падкрэсліў, што айчынная Канцэпцыя не падобная на дакументы па гэтай тэме ў іншых краінах.

Ён звярнуў увагу, што ў Канцэпцыі з’яўляюцца іншыя новыя паняцці і катэгорыі. Напрыклад, упершыню прымяняюцца паняцці «інфармацыйны нейтралітэт» і «інфармацыйны суверэнітэт». Паводле слоў дзяржсакратара, гэта вельмі важныя мэтавыя ўстаноўкі, гэтаму прысвечаны цэлыя раздзелы. Такім чынам, Беларусь заяўляе ўсяму свету, што наша краіна самастойна будзе вызначаць правілы распаўсюджвання і выкарыстання інфармацыі, будзе абараняць свой інфармацыйны суверэнітэт і захоўваць нейтралітэт у гэтай галіне. Укараненне і ўздзеянне на інфармпрасторы іншых дзяржаў выключана.

Паводле слоў дзяржсакратара, на наступным тыдні Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі будзе афіцыйна зацверджана і апублікавана, праінфармаваў Станіслаў Зась.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».