Вы тут

Як перамагчы стрэс


У сучасным свеце жанчына спалучае некалькі роляў — маці, жонкі, работніка. Вельмі часта яна працуе нараўне з мужчынам. Гэта так званая сітуацыя двайной занятасці, калі жанчына будуе кар'еру на рабоце і вядзе хатнюю гаспадарку. І гэта адбіваецца на эмацыянальным і фізічным самаадчуванні. Бо традыцыя, якая заклалася яшчэ ў далёкім патрыярхальным грамадстве, была крыху іншай: домам займалася жанчына, а працай — мужчына.


— Жанчына, якая актыўна адпрацавала ўвесь дзень, часта нагружана і дома — гатуе вячэру, правярае ўрокі ў дзяцей, займаецца дамашняй работай, удзяляе ўвагу мужу. Усё гэта можна назваць двайной занятасцю, — кажа псіхолаг Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера г. Мінска Валянціна ДУДЗІНСКАЯ. — А тым часам патрабаванні, якія прад'яўляюцца на працы і ў сям'і, часта супярэчаць адно аднаму. Работадаўца з большай імавернасцю аддасць перавагу незамужняй жанчыне (а яшчэ лепш — мужчыну), чым замужняй і з дзецьмі. Муж жа патрабуе, каб жонка больш часу аддавала сям'і, чым працы. Усё гэта можа выклікаць псіхалагічны дыскамфорт і стрэсавы стан у жанчыны.

Стрэс можа негатыўна адбіцца на фізічным і псіхалагічным дабрабыце. Асноўныя яго сімптомы — раздражняльнасць, стамляльнасць, дрэнны сон, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі і іншыя.

Як змагацца са стрэсам?

Найбольш эфектыўным сродкам з'яўляецца паход да псіхолага, каб разабрацца ў сапраўдных прычынах. Бо лепш прыбраць прычыну, чым яе сімптомы. Але са стрэсам часта змагаюцца падручнымі метадамі. Па статыстыцы, найбольш папулярныя меры такія:

  • тэлевізар — 46 %,
  • музыка — 43 %,
  • алкаголь — 19 %,
  • ежа — 16 %,
  • медыкаменты — 15 %,
  • спорт — 12 %,
  • секс — 9 %,
  • ёга, медытацыя — 2 %.

Калі ў вас няма магчымасці звярнуцца па дапамогу да спецыяліста, варта паклапаціцца пра сябе самастойна.

Найбольш эфектыўныя спосабы барацьбы са стрэсам наступныя.

  • Паўнацэнны сон. Трэба спаць па 8 гадзін у суткі, класціся лепш да 23 гадзін.
  • Прытрымлівацца рэжыму дня. Старайцеся прачынацца і засынаць у адзін і той жа час.
  • Правільна харчуйцеся. Ужывайце фрукты і агародніну, адмаўляйцеся ад шкоднай ежы і алкаголю. І памятайце, што такія прадукты, як шакалад, садзейнічаюць пад'ёму настрою.
  • Займайцеся спортам. Вучоныя даказалі, што фізічная актыўнасць станоўча ўплывае на эмацыянальны фон, павышае ўвагу, паляпшае працаздольнасць.
  • Кантактуйце з пазітыўнымі людзьмі, больш праводзьце часу з блізкімі і каханымі.
  • Будзьце захопленым чалавекам — адкрыйце ў сабе схаваныя таленты: запішыцеся на танцы, пачніце вывучаць замежную мову, малюйце.
  • Жывіце ў гармоніі з сабой. Прыслухоўвайцеся да сябе і свайго цела.

Выконваючы гэтыя няхітрыя рэкамендацыі, вы зможаце павысіць стрэсаўстойлівасць. І памятайце: лекі ад стрэсу — усмешка!

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Напружаны момант

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».