Вы тут

Віцебшчына да пасяўной гатова


Сёлета аграрыі на поўначы Беларусі плануюць працаваць на агульнай пасяўной плошчы, аналагічнай леташняй, — больш за 788 тысяч гектараў. У тым ліку плошча збожжавых і зернебабовых — прыкладна 417,4 тысячы гектараў. Пад лён адведзены 15 тысяч, пад кукурузу — 80 тысяч, пад «другі хлеб» — каля дзвюх тысяч гектараў. З улікам пасеяных азімых збожжавых і рапсу, шматгадовых траў на раллі трэба будзе пасеяць 400 тысяч гектараў яравых культур.


Нядаўна падрыхтоўка да сяўбы была ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, дзе агучылі сёлетнія планы на каравай збожжавых Прыдзвінскага краю — каля 1,6 мільёна тон.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў традыцыйна заклікаў прытрымлівацца тэхналогіі, не парушаць працоўную дысцыпліну, беражліва выкарыстоўваць сучасную сельскагаспадарчую тэхніку. А дзеля апошняга ў ліку іншага трактары трэба абсталяваць навігацыйнай сістэмай. Гэта дазволіць адсочваць, наколькі эфектыўна яны эксплуатуюцца.

На Аршаншчыне, упэўнены старшыня аблвыканкама, пры рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў цалкам магчымая ўраджайнасць збожжавых — 80 ц/га.

Дарэчы, з выездам у Оршу будзе чарговы раз прааналізаваны ход рэформаў. Гэта анансаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, які прысутнічаў на пасяджэнні. Што датычыцца сяўбы на Віцебшчыне, спікер ніжняй палаты парламента звярнуў увагу на нарыхтоўкі мінеральных угнаенняў. Насамрэч ненармальна, калі некалькі гадоў запар у некаторых гаспадарках іх наогул не выкарыстоўваюць. Дык адкуль будзе добрая ўраджайнасць? Усё на месцах чакаюць, што грашыма для пакупкі дапамогуць на абласным узроўні? І губернатар пагадзіўся з гэтай думкай. Падкрэсліў, што неабходна больш самастойнасці ад кіраўнікоў у раёнах падчас падрыхтоўкі да сяўбы.

У аграрнага сектара Віцебшчыны добры патэнцыял. Тым больш што летась вобласць — адзіная ў краіне — сплюсавала па такім паказчыку, як валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі.

Прыдзвінне традыцыйна лічыцца льняным краем. Летась лён-даўгунец вырошчвалі ў дзесяці раёнах вобласці. Пасяўная плошча на 1000 гектараў перавысіла аналагічную ў 2017-м. У мінулым годзе набылі больш за 190 адзінак новай тэхнікі.

Кіраўніцтва аблвыканкама патрабуе сёлета, улічваючы гэты і іншыя факты, палепшыць стан спраў. Магутнасці заводаў, дзе вырабляюць ільновалакно, павінны быць цалкам загружаныя. Пастаўленая задача значна павялічыць аб'ёмы вытворчасці валакна. А льняную сяўбу сёлета запланавана правесці за два тыдні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.