Вы тут

Гісторыя і славутасці Добрушскага раёна


Добрушскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі, у межах Гомельскага Палесся, на мяжы трох дзяржаў. Гэтае месца — уязныя вароты ў Рэспубліку Беларусь з боку Расіі і Украіны, адзначана манументам Дружбы, які плануецца рэканструяваць сёлета.


  • Колькасць насельніцтва раёна складае звыш 36 тысяч чалавек.
  • Добруш згадваўся ў ХVІ стагоддзі як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага. Праз два стагоддзі — у складзе Расійскай імперыі. Пачатак яго росквіту звязаны з 1775 года з імем фельдмаршала Пятра Румянцава-Задунайскага, а потым яго сына Мікалая, дзяржаўнага канцлера Расійскай імперыі. Яны заклалі падмурак эканамічнага развіцця мястэчка. Тут была створана палатняна-парусінавая мануфактура з вялікай колькасцю работнікаў, а таксама заснавана некалькі кузняў і пабудаваны буйныя спіртзаводы.
  • У сярэдзіне 1830-х гадоў уладальнікам гомельскага маёнтка і Добрушскай эканоміі становіцца граф Іван Паскевіч. Пры ім у 1842 годзе ў Добрушы быў пабудаваны медзеплавільны завод. Менавіта ён быў ініцыятарам стварэння ў населеным пункце папяровай фабрыкі. Але ж праект ажыццявіў яго сын Фёдар. Перад Першай сусветнай вайной фабрыка выпускала ў год 10 тысяч тон паперы на тры мільёны рублёў. У 1887 годзе праз станцыю Добруш пачаўся рэгулярны пасажырскі і грузавы рух на ўчастку Гомель — Бранск.
  • Левы прыток Сожа — рака Іпуць — разбіваецца на шматлікія рукавы, якія ажурнымі карункамі аплятаюць увесь горад. 13 розных мастоў звязваюць мікрараёны горада. Характэрнай асаблівасцю добрушскага ўчастка Іпуці з'яўляецца плаціна. На ёй пабудаваны чатыры масты — турбінны, драўляны і два жалезабетонныя.
  • На тэрыторыі Добрушскага раёна, у аграгарадку Карма знаходзіцца Пакроўская царква і рака з мошчамі Іаана Кармянскага. Святар Іаан Гашкевіч у 1998 годзе прылічаны праваслаўнай царквой да Святых зямлі беларускай. Сёння да яго мошчаў прыязджаюць паломнікі з розных краін.
  • У будынку, дзе ў 70-х гадах ХІХ стагоддзя была школа для дзяцей рабочых папяровай фабрыкі, сёння знаходзіцца Добрушскі раённы краязнаўчы музей. Камплектаванне фондаў пачалося з 2003 года за кошт паступленняў з грамадскіх музеяў раёна. Экспазіцыі адлюстроўваюць гісторыю рэгіёна з найстаражытных часоў да нашых дзён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».