Вы тут

Фабрыка «Герой працы»: прадукцыя - ад нататніка да шпалераў*


Налета Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» будзе адзначаць сваё 150-годдзе. Цяпер вядомае на ўсю краіну прадпрыемства ўваходзіць у склад ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры».


Між тым ідэя аб стварэнні папяровай вытворчасці на гэтых землях узнікла яшчэ ў знакамітага ваеннага дзеяча Расійскай імперыі, уладальніка Гомельскага маёнтка генерал-фельдмаршала, графа Івана Паскевіча. У 1849 годзе ён даваў адпаведнае распараджэнне. Аднак ажыццявіць гэту задуму змог толькі яго нашчадак, царскі генерал-ад'ютант Фёдар Паскевіч. У 1870 годзе Фёдар Іванавіч у невялікае сяло Добруш запрасіў замежных і расійскіх спецыялістаў — для стварэння тут новага прадпрыемства.

Да канца XІX стагоддзя Добрушская папяровая фабрыка стала самым буйным прадпрыемствам у краіне. У 1903 годзе ў «Спісе фабрык і заводаў Расійскай імперыі» яна заняла восьмае месца. Тады на ёй працавала больш за 900 чалавек. Між іншым, прыкладна столькі тут працуе і цяпер.

Першай прадукцыяй некалі стала папера абгортачная для пакавання цукру і тытуню, «запалкавая» для друкавання этыкетак. Пасля таго як у 1873 годзе на Венскай прамысловай выстаўцы закупілі другую папераробную машыну, у Добрушы сталі вырабляць вышэйшыя гатункі пісчай і друкавальнай паперы. Дырэктар філіяла Ромас РАДЗЕВІЧ адзначае, што сёння, зразумела, асартымент пашыраны значна:

— Акрамя пісчай, чарцёжнай, рысавальнай паперы, выпускаем вокладачную, абгортачную і шпалерную. Папера вытворча-тэхнічнага прызначэння займае звыш
90 % у агульным аб'ёме. Таксама ўсім у Беларусі вядомыя сшыткі школьныя і агульныя, альбомы і блокі для малявання і чарчэння, папера спажывецкая, нататнікі, запісныя кніжкі, календары, брашуры і буклеты. Агульны пералік прадукцыі, якая выпускаецца на Добрушскай папяровай фабрыцы «Герой працы», налічвае каля 90 відаў тавараў.

Сваю прадукцыю папяровая фабрыка пастаўляе не толькі на ўнутраны, але і на знешні рынкі — у краіны блізкага і далёкага замежжа. Доля экспарту складае звыш 42 %. Летась тэмп росту аб'ёму вытворчасці прадукцыі склаў 125,4 % пры заданні 102,9 %.

Сёння добрушскія вытворцы паперы ганарацца нядаўна асвоенай інавацыйнай прадукцыяй, якая ў Беларусі больш нідзе не выпускаецца. Аналагічная прывозіцца з еўрапейскіх краін. Размова ідзе пра паперу для шпалераў маркі F і кардон для плоскіх слаёў маркі КПСБ (топ-лайнер). Гэтая прадукцыя мае палепшаныя характарыстыкі, тлумачыць намеснік
дырэктара па вытворчасці Міхаіл МЕЛЬНІКАЎ:

— Кардон КПСБ выпускаецца з ніжнім макулатурным слоем, а верхні ў яго — цэлюлозны. У далейшым ён выкарыстоўваецца пры вытворчасці гафратары экстра-класа. Перавага такога кардону ў палепшаных паліграфічных уласцівасцях верхняга слою. Менавіта на ім можна надрукаваць шматкаляровую якасную выяву.

Су­шыль­шчык Аляк­сандр КА­ВЕРЗ­НЕЎ.

Што датычыцца паперы для шпалераў маркі F, яна прызначана для выпуску вінілавых шпалераў на флізелінавай аснове. За кошт дабаўлення спецыяльных валокнаў у структуру паперы яна валодае палепшанымі трываласнымі характарыстыкамі. Значыць, у яе большая даўгавечнасць. Шпалеры, зробленыя з такой паперы, служаць даўжэй і пры гэтым не страчваюць выгляду. Пры гэтым новая шпалерная папера значна лягчэйшая за традыцыйную. Дарэчы, друкуюць малюнак і выпускаюць гатовы прадукт з такой паперы на прадпрыемстве ў Гомелі. Гэты праект, гаворыць галоўны інжынер Аляксандр МАРТЫНАЎ, з'яўляецца імпартазамяшчальным:

— Важна, што абодва інавацыйныя віды паперы асвоены на мадэрнізаваным намі папераробным абсталяванні. Мы зрабілі аўтаматызацыю тэхнічных працэсаў і кантролю якасці. Гэта ўрэшце дазволіла павысіць якасць прадукцыі.

Су­шыль­шчык Аляк­сандр ЛА­ГА­ЧОЎ.

Важным кірункам работы філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры» былі і застаюцца сацыяльныя пытанні. Гэта паляпшэнне ўмоў і ахова працы, прафілактыка і зніжэнне захворванняў, арганізацыя і аплата працы, арганізацыя належнага вытворчага побыту, работа аб'ектаў сацкультбыту, арганізацыя гандлю і грамадскага харчавання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 100063724

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».