Вы тут

ААТ «Калінінскі»: да юбілею — з красамоўнымі поспехамі*


У маі ААТ «Калінінскі» будзе ўрачыста адзначаць стагоддзе з дня заснавання. Але ж да ўрачыстасцяў трэба правесці сяўбу. Ды і іншыя работы ў полі і на фермах дзеля свята ніхто адмяняць не збіраецца. Пры гэтым, абяцае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Віктар БАЙДАЎ, юбілей адзначаць абавязкова — і не забудуць нікога, хто плённа працаваў у гаспадарцы.


— Пасяўная кампанія заўсёды прымушае сабрацца на старце сельскагаспадарчага года, — гаворыць кіраўнік. — Насенне праверана, адсартавана, даведзена да кандыцыі. Увогуле ж па пасяўным матэрыяле пытанняў няма. Ёсць усе неабходныя агрэгаты для сяўбы збожжа, кукурузныя сеялкі, дыскатары, раскідвальнікі арганікі...

З 41 года агульнага працоўнага стажу 18 апошніх Віктар Канстанцінавіч кіруе гэтым прадпрыемствам. У 2000-м прымаў зусім не магутны калгас імя Калініна. Усміхаецца: цяпер вось стаў дырэктарам ААТ «Калінінскі». Назву змяняць не палічылі неабходным. Дарэчы, як і супрацоўнікаў. Лічыць, працаваць трэба з тымі кадрамі, якія дасталіся:

— Я не мяняю спецыялістаў без асаблівай неабходнасці. Калі з людзьмі сыдзешся, яны цябе лепш разумеюць і ты іх таксама. Разам развіваем вытворчасць і разам атрымліваем станоўчыя вынікі.

Ме­ха­ні­за­та­ры Сяр­гей МЕЛЬ­НІ­КАЎ і Мі­ка­лай ВАР­ГА­НАЎ.

Гаспадарка «Калінінскі» вялікая. Звыш 6800 гектараў займаюць сельгаспалеткі. З іх ралля — 5170 гектараў. Плошчы істотна павялічыліся пасля таго, як да прадпрыемства шэсць гадоў таму далучылі саўгас «Івакі». Даўгі, што дасталіся ў спадчыну, ліквідавалі за два гады.

Цяпер гаспадарка мае 5300 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 1400 складае асноўны дойны статак. Летась надаілі 7334 кілаграмы малака ў разліку на адну карову. Сярэднясутачны надой складае 18,9 кілаграма.

Дасягнуць сённяшніх вынікаў вельмі дапамагло будаўніцтва малочнатаварнага комплексу, што ажыццяўлялася згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі. У «Калінінскім» такі комплекс, разлічаны на 720 галоў, пабудавалі 10 гадоў таму. Гэта дало важны штуршок у развіцці гаспадаркі. Калі на звычайных фермах старога ўзору даярка абслугоўвае 50 кароў, то на новым — 130. Менш людзей задзейнічана ў вытворчасці, зусім іншы падыход да ўтрымання жывёлы.

— Каб аздаравіць жывёл, мы выганяем статак на пашу, — расказвае Віктар Байдаў. — Увогуле ж, кармоў каровам досыць. Таму і атрымліваем максімальную аддачу. 1760 тон сена летась нарыхтавалі і больш за 7 тысяч тон сенажу. Нам дадзена заданне рэканструяваць і пабудаваць 10 сянажных траншэй аб'ёмам 3,5 тысячы тон. Большасць зрабілі летась, а дзве запланаваны на сёлета. Асноўную масу — 38 тысяч тон — складаюць кармы з кукурузы. Між тым выкарыстоўваем і іншыя культуры для таго, каб зрабіць ежу для жывёл карыснай і прадукцыйнай. Летам сеем пайзу. Гэта аднагадовая культура за сезон адрастае 3—4 разы. Другі год сеем свірэпіцу разам з жытам. З яе дадаткам атрымліваецца вельмі добры бялковы сенаж. І ўрэшце павялічваюцца ўдоі.

Пастаяннае абнаўленне тэхнікі таксама сярод прыярытэтаў у ААТ «Калінінскі». Да яе выбару тут падыходзяць вельмі ўважліва. На палетках працуюць імпартныя і айчынныя высокапрадукцыйныя трактары, сеялкі, культыватары, трактары і камбайны.

— Кожны год штосьці купляем, — гаворыць Віктар Канстанцінавіч. Два кормараздатчыкі набылі ўвосень, трактар МТЗ 82, розны прычапны інвентар, касілкі... Калі не будзеш укладацца ў вытворчасць, атрымаеш менш, чым чакаеш.

Бры­га­дзір МТФ «Комп­лекс» Воль­га МА­ЛА­ШАН­КА.

Умовы ў «Калінінскім» ствараюцца не толькі рагулям. Жывёлаводы і аператары машыннага даення маюць зручныя пакоі адпачынку, спецадзенне. На зарплату таксама не скардзяцца. У гаспадарцы сярэдні заробак складае 641 рубель.

— Павялічыць яго да 1000 пакуль не атрымліваецца, — адзначае кіраўнік. — Трэба ж суадносіць рост выручкі і аплаты працы. Зарплата не павінна перавышаць прадукцыйнасць.

— ААТ «Калінінскі» на працягу апошніх пяці гадоў у спісе самых паспяховых гаспадарак Добрушскага раёна. І гэта заслуга ўсяго калектыву прадпрыемства.

Зараз аграномы сельгаспрадпрыемства пільна сочаць за надвор'ем — каб не прапусціць аптымальныя тэрміны сяўбы. Як сыдзе снег, зноў пачнецца вечнае кола сельскагаспадарчых работ. Кірунак — да максімальнага ўраджаю, — гаворыць дырэктар ААТ «Калінінскі» Віктар Байдаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 400005794

На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».