Вы тут

Для бізнесу на вёсцы створаны спрыяльныя ўмовы


Лі­чыць кі­раў­нік ся­лян­ска-фер­мер­скай гас­па­дар­кі Дзміт­рый Кры­лоў

Чар­го­вая пуб­лі­ка­цыя на­шай руб­ры­кі "Чвэрць стагоддзя" пры­све­ча­на да­ку­мен­там, пры­ня­тым кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, якія спры­я­лі раз­віц­цю і лі­бе­ра­лі­за­цыі прад­пры­маль­ніц­тва ў кра­і­не, — Ды­рэк­ты­ве № 4 і Дэ­крэ­ту № 7. Як прык­лад — гіс­то­рыя па­спя­хо­ва­га фер­ме­ра, які за­ня­ўся спе­цы­фіч­най вы­твор­час­цю і не пра­га­даў.

Сён­ня ся­лян­ска-фер­мер­ская гас­па­дар­ка «ДАК» (у наз­ве вы­ка­ры­ста­ны іні­цы­я­лы яе за­сна­валь­ні­ка і гас­па­да­ра Дзміт­рыя Ана­то­ле­ві­ча Кры­ло­ва) доб­ра вя­до­мая не толь­кі ў Дзяр­жын­скім ра­ё­не і Мін­скай воб­лас­ці, але і ў Бе­ла­ру­сі. І, ві­даць, у перс­пек­ты­ве за­явіць пра ся­бе і па-за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны.


Шля­хам спроб і па­мы­лак

А па­чы­на­ла­ся ўсё ў да­лё­кім 1992 го­дзе, ка­лі ста­ліч­ныя жы­ха­ры Дзміт­рый Ана­то­ле­віч і яго жон­ка Га­лі­на Эду­ар­даў­на ўзя­лі зям­лю ка­ля вёс­кі Цяў­ла­ва Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на, каб зай­мац­ца фер­мер­ствам. Перш чым гас­па­дар­ка ста­ла па­спя­хо­вай, са­ма­да­стат­ко­вай, па­чат­коў­цам да­вя­ло­ся ад­чуць цяж­кас­ці ста­наў­лен­ня, шу­каць пра­віль­нае ра­шэн­не шля­хам спроб і па­мы­лак.

У 1998 го­дзе Дзміт­рый Кры­лоў па­чаў зай­мац­ца сві­на­га­доў­ляй. Па­бу­да­ваў сві­нар­нік, за­ку­піў 200 па­ра­сят. Але кан­ку­ра­ваць з гі­ган­та­мі сві­на­га­доў­лі бы­ло цяж­ка — са­бе­кошт пра­дук­цыі атрым­лі­ваў­ся да­ра­жэй­шы. Фер­мер вы­ра­шыў пе­ра­ары­ен­та­вац­ца на вы­рошч­ван­не коз, па­коль­кі гэ­тая ні­ша не бы­ла за­ня­тая ні дзяр­жаў­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі, ні пры­ват­ным біз­не­сам. Так, ры­нак быў сва­бод­ны, але ра­зам з тым вуз­кі і спе­цы­фіч­ны. Бе­ла­ру­сы не пры­вык­лі да ка­зі­на­га ма­ла­ка і не га­то­вы бы­лі га­ла­са­ваць за яго руб­лём. Не­аб­ход­на бы­ло знай­сці свай­го па­куп­ні­ка, упэў­ніць яго, што гэ­та ка­рыс­ны і не­за­мен­ны пра­дукт. Асаб­лі­ва ён па­ды­хо­дзіць дзе­цям, лю­дзям з аслаб­ле­ным пас­ля хва­ро­бы іму­ні­тэ­там, тым, хто не пе­ра­но­сіць ма­ла­ко ад ка­ро­вы. Асво­іць яго без дзяр­жаў­най пад­трым­кі ў вы­гля­дзе льгот і прэ­фе­рэн­цый бы­ло б вель­мі скла­да­на.

У 2012 го­дзе за кошт крэ­ды­ту Дзміт­рый Ана­то­ле­віч рэ­кан­стру­я­ваў прад­пры­ем­ства. Ця­пер у фер­мер­скай гас­па­дар­цы ёсць су­час­ная да­іль­ная за­ла з ха­ла­дзіль­ні­кам, пе­ра­пра­цоў­чы цэх, дзе вы­раб­ля­юц­ца ма­лоч­ныя пра­дук­ты, ёгур­ты, сы­ры. Але гэ­та свя­тая свя­тых, ку­ды нас не пус­ці­лі на­ват у ба­хі­лах. Ма­ла­ко раз­лі­ва­ец­ца ў паў­літ­ро­выя і літ­ро­выя бу­тэль­кі, сыр двух ві­даў. Адзін — у спе­цы­яль­най пер­га­мент­най па­пе­ры, ін­шы на­рэ­за­ны пад ва­ку­у­мам і ўпа­ка­ва­ны ў ка­роб­кі. А яшчэ вы­дат­ны сыр у вост­рай мас­ля­най за­ліў­цы.

— У нас ство­ра­на служ­ба да­стаў­кі, — рас­ка­заў па­моч­нік кі­раў­ні­ка фер­мер­скай гас­па­дар­кі аг­ра­ном Іван На­лё­таў. — Лю­бы ах­вот­ны мо­жа зай­сці на наш сайт, па­кі­нуць за­яў­ку, і кур'­ер пры­вя­зе па мес­цы пры­зна­чэн­ня све­жую пра­дук­цыю.

Без хі­мі­ка­таў і пес­ты­цы­даў

Сён­ня ў гас­па­дар­цы ўтрым­лі­ва­ец­ца ты­ся­ча коз заа­не­нскай па­ро­ды і СФК «ДАК» з'яў­ля­ец­ца най­буй­ней­шым пле­мян­ным прад­пры­ем­ствам па іх раз­вя­дзен­ні. Лі­чыц­ца, што ме­на­ві­та гэ­тыя жы­вё­лі­ны да­юць ма­ла­ко без спе­цы­фіч­на­га па­ху. Акра­мя та­го, гас­па­дар­ка вы­пус­кае толь­кі на­ту­раль­ную пра­дук­цыю, без роз­ных да­ба­вак і фар­ба­валь­ні­каў, якая мак­сі­маль­на на­блі­жа­на да гру­пы ар­га­ніч­ных пра­дук­таў. Ця­пер у «ДАК» на­ліч­ва­ец­ца больш за 100 гек­та­раў зям­лі, у тым лі­ку 87 гек­та­раў вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для па­се­ву сель­гас­куль­тур, у асноў­ным шмат­га­до­вых зла­ка­вых траў, ёсць і ку­ку­ру­за. Фер­мер­ская гас­па­дар­ка ва­ло­дае адзі­ным ар­га­ніч­ным сер­ты­фі­ка­там на рас­лі­на­вод­ства. Зям­ля апра­цоў­ва­ец­ца без вы­ка­ры­стан­ня хі­мі­ка­таў і мі­не­раль­ных угна­ен­няў, што да­зва­ляе за­бяс­печ­ваць жы­вё­лу ар­га­ніч­ны­мі кар­ма­мі. Але па­куль част­ко­ва. Ас­тат­нія кар­мы за­куп­ля­юц­ца. Ця­гам ча­су Дзміт­рый Кры­лоў пла­нуе сер­ты­фі­ка­ваць ста­так і вы­твор­часць пра­дук­цыі.

Зрэш­ты, да ар­га­ніч­на­га зем­ля­роб­ства ў фер­мер­скай гас­па­дар­цы іш­лі вель­мі доў­га. З 2004-га, ка­лі па­ча­лі зай­мац­ца раз­вя­дзен­нем коз. Пад­рых­тоў­чы пе­ры­яд за­цяг­нуў­ся на не­каль­кі га­доў, па­куль атры­ма­лі атэс­тат Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за. Што­год гас­па­дар­ку на­вед­вае ін­спек­тар, які бя­рэ ана­лі­зы проб зям­лі, не­па­срэд­на агля­дае рас­лі­ны. Усё кар­пат­лі­ва пра­вя­ра­ец­ца на рэшт­кі пес­ты­цы­даў, ана­лі­зу­юц­ца так­са­ма се­ва­зва­ро­ты, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, уня­сен­не ар­га­ніч­ных угна­ен­няў у вы­гля­дзе гною, та­му што га­лоў­ная мэ­та кант­ро­лю — не да­пус­ціць вы­ка­ры­стан­ня хі­міч­ных прэ­па­ра­таў і па­вы­ша­ных доз гною, які ўтрым­лі­вае азот. Азот мо­жа раз­бу­рац­ца да ма­ча­ві­ны і ін­шых эле­мен­таў, як ніт­ра­ты і ніт­ры­ты. Усё гэ­та на­за­па­шва­ец­ца зям­лёй і пе­рад­аец­ца ў пра­дук­цыю. У та­кім вы­пад­ку яе нель­га лі­чыць эка­ла­гіч­най.

Цэнтр іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця ко­за­га­доў­лі

На маё пы­тан­не ці не цяг­не на­зад у го­рад, Дзміт­рый Ана­то­ле­віч толь­кі ад­мах­нуў­ся, маў­ляў, за­будзь­це, я ўжо двац­цаць пяць га­доў як сель­скі жы­хар. «На пры­ро­дзе доб­ра жыць і пра­ца­ваць. А пры не­аб­ход­нас­ці ў ста­лі­цу мож­на да­брац­ца на ма­шы­не за паў­га­дзі­ны», — ка­жа мой су­раз­моў­нік.

— І ўсё ж, як ад­па­чы­ва­е­це з сям'­ёй, ві­даць, і на за­меж­ныя ку­рор­ты хо­чац­ца вы­брац­ца хоць зрэд­ку, — ці­каў­лю­ся ў яго.

— Ця­пер не да гэ­та­га, — кан­ста­туе мой су­раз­моў­нік. — Па­ча­лі гран­ды­ёз­нае бу­даў­ніц­тва но­ва­га комп­лек­су на дзве ты­ся­чы коз. На яго ба­зе бу­дзе ство­ра­ны цэнтр іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця ко­за­га­доў­лі, што да­зво­ліць ад­крыць да­дат­ко­ва двац­цаць два вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя ра­бо­чыя мес­цы. Тут пра­ду­гле­джа­на так­са­ма ба­за штуч­на­га асе­мя­нен­ня і транс­план­та­цыі эмб­ры­ё­наў дроб­най ра­га­тай жы­вё­лы. Акра­мя та­го, у цэнт­ры бу­дуць апра­боў­вац­ца су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, якія іс­ну­юць сён­ня за мя­жой. Пла­ну­ем ука­ра­няць усё но­вае, каб бы­ло што па­ка­заць і на чым трэ­ні­ра­вац­ца. Гэ­та бу­дзе ба­за для прак­ты­кі, на­ву­чан­ня сту­дэн­таў, ас­пі­ран­таў. У ме­жах пра­ек­та бу­ду­ем яшчэ і экс­пе­ры­мен­таль­ны за­вод для вы­твор­час­ці пра­дук­таў з ка­зі­на­га ма­ла­ка, якія ў кра­і­не па­куль не вы­пус­ка­юц­ца.

— Грэх скар­дзіц­ца, дзяр­жа­ва да­па­ма­гае, пад­трым­лі­вае фі­нан­са­ва, — ка­жа Дзміт­рый Кры­лоў. — Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му мы ста­лі флаг­ма­нам у кра­і­не, са­май буй­ной пле­мян­ной гас­па­дар­кай, якая не толь­кі вы­рошч­вае коз, але і зай­ма­ец­ца пе­ра­пра­цоў­чай вы­твор­час­цю. Банк раз­віц­ця вы­дзе­ліў нам іль­гот­ны крэ­дыт на бу­даў­ніц­тва цэнт­ра, нас уклю­чы­лі так­са­ма ў пра­гра­му іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця.

Па сло­вах Дзміт­рыя Ана­то­ле­ві­ча, у сель­скай гас­па­дар­цы ду­жа не раз­ба­га­це­еш, але сям'ю за­бяс­пе­чыць змо­жаш.

— Па­гля­дзі­це, коль­кі за апош­нія га­ды фер­ме­ры ку­пі­лі тэх­ні­кі за кошт крэ­ды­таў, узя­лі яе па лі­зін­гу. А тыя пад­атко­выя па­слаб­лен­ні, прэ­фе­рэн­цыі ў сель­скай мяс­цо­вас­ці для вя­дзен­ня біз­не­су, якія да­ла дзяр­жа­ва — усё гэ­та пад­штурх­ну­ла да раз­віц­ця. Так, сель­ская гас­па­дар­ка не вель­мі пры­быт­ко­вая спра­ва, ды яшчэ і ры­зы­коў­ная. Тут шмат пра­цы і ма­руд­ны аба­рот ка­пі­та­лу. Та­му і пад­трым­ка з бо­ку дзяр­жа­вы важ­кая. У прын­цы­пе, на вёс­цы мож­на ад­кры­ваць спра­ву — умо­вы тут спры­яль­ныя, — упэў­не­ны фермер. — Адзі­ная праб­ле­ма для нас — не вель­мі доб­рыя да­ро­гі. Але і тут спра­бу­ем са­ма­стой­на спра­віц­ца — зі­мой чыс­цім ад сне­гу, вяс­ной пад­сы­па­ем.

«Ку­ку­по­ліс» і ку­ку­руз­ны ла­бі­рынт

Гас­па­да­ры фер­мы заў­сё­ды ра­ды на­вед­валь­ні­кам, пра­вя­дуць эк­скур­сію, ар­га­ні­зу­юць ад­па­чы­нак. Да па­слуг гас­цей і ту­рыс­таў — за­баў­ляль­ны парк «Ку­ку­по­ліс» з кан­такт­ным заа­пар­кам, дзе мож­на па­ка­тац­ца на ка­ні і на­ват па­да­іць ка­зу. Асаб­лі­ва лю­бяць кан­так­та­ваць з гэ­ты­мі мі­лы­мі і ра­зум­ны­мі іс­то­та­мі дзе­ці. Ле­там на ху­тар Лі­за­ве­цін­скі пры­яз­джа­юць цэ­лы­мі сем'­я­мі, кам­па­ні­я­мі, ла­дзяць кар­па­ра­ты­вы, ад­зна­ча­юць свя­ты. Асаб­лі­ва да­спа­до­бы бе­ла­ру­сам і за­меж­ным гас­цям квэст у ку­ку­руз­ным ла­бі­рын­це, які сё­ле­та прой­дзе трэ­ці раз. З кож­ным го­дам удзель­ні­каў ста­но­віц­ца ўсё больш.

Да­ро­гу асі­ліць той, хто ідзе. Са­мая не­аспрэч­ная ў наш час іс­ці­на.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Фо­та Анд­рэя СА­ЗО­НА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.