Вы тут

Радзіма як натхненне


Каб развіваць творчыя здольнасці ў юнага пакалення Браслаўшчыны, быў заснаваны раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, на базе якога працуюць мастакі-педагогі Міхаіл і Галіна СТАВІЦКІЯ і Алена БЕЛУСЬ.


Міхаіл Тадэвушавіч вучыць дзяцей маляванню ў аграгарадку Друя, яго жонка Галіна Міхайлаўна вядзе студыю выяўленчага мастацтва «Мазаіка» ў самім Браславе, а Алена Бенедыктаўна займаецца з адоранымі дзеткамі ў гарадскім пасёлку Відзы. Кожны год у летнія канікулы апантаныя педагогі арганізоўваюць шматдзённыя пленэры ў розных куточках азёрнага краю, каб вучыць будучых мастакоў маляваць з натуры і далучаць сваіх выхаванцаў да гісторыі і культурнай спадчыны, якімі славіцца Беларускае Паазер'е. Ужо адбыліся дзевятнаццаць такіх пленэраў, а па выніках двух апошніх (яны прайшлі ў вёсках Богіна і пасёлку Друя) у Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрылася адмысловая выстаўка-справаздача. На гэтым фота каля сваіх работ — галоўныя аўтары выстаўкі і іх нязменныя натхняльнікі — мастакі-педагогі.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.