Вы тут

Дырэкцыя II Еўрагульняў і ЮНЭЙДС падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні


За 100 дзён да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў Дырэкцыя падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з Аб'яднанай праграмай ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС)


Мэтай такога супрацоўніцтва з'яўляецца папулярызацыя бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыя любых формаў дыскрымінацыі і прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу па сродках адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны ІІ Еўрапейскіх гульняў.

— ААН падключаецца да Еўрапейскіх гульняў таму, што гэта вельмі вялікае еўрапейскае мерапрыемства. Спорт вельмі важны для развіцця, для мірнага супрацоўніцтва, для асобы, для развіцця чалавека, для грамадства і гендарнай роўнасці, для сацыяльнай інтэграцыі і для развіцця чалавечага патэнцыялу— адзначае пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. — Для нас, як для Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, гэтыя прынцыпы вельмі важныя, мы таксама падключаемся да Еўрапейскіх гульняў, каб яшчэ больш гаварыць аб прынцыпах, звязаных з мэтамі ўстойлівага развіцця, каб прадстаўляць роўныя магчымасці для ўсіх.

Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, у прыватнасці, запланавана навучанне валанцёраў і спецыялістаў па правядзенні экспрэс-тэсціравання і метадах прафілактыкі ВІЧ сярод гледачоў і ўдзельнікаў Гульняў, акцыі ў падтрымку людзей, якія жывуць з ВІЧ, і іншых мэтавых груп.

— Мы ганарымся нашым супрацоўніцтвам з ААН, паколькі гэта адна са знакавых міжнародных арганізацый, якая займаецца ў першую чаргу пытаннямі развіцця грамадства і стварэння лепшага свету. Важна, што асаблівая ўвага ААН удзяляецца спорту, невыпадкова арганізацыя прыняла рэзалюцыю, якая прызнае ролю спорту ў развіцці чалавечага патэнцыялу. Мы стараемся будаваць сваю работу ў поўнай адпаведнасці з гэтай рэзалюцыяй, — падкрэсліў дырэктар Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін. — Сумесная праграма Дырэкцыі і ЮНЭЙДС заклікана вырашыць глабальную задачу, якая стаіць у цэлым свеце, бо ВІЧ — гэта сур'ёзны выклік для сучаснага чалавецтва. Удзельнікі Гульняў — гэта будучыня любой нацыі, гэта самыя моцныя, прыгожыя прадстаўнікі маладога пакалення, вядома ж, мы павінны паклапаціцца пра тое, каб у юнацтва была бясхмарная будучыня, перш за ўсё ў галіне здароўя.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.