Вы тут

«Сакральная абстракцыя» Анцэ Грыцмане


У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылі выставу мастацкага праекта латвійскай мастачкі Анцэ Грыцмане «Сакральная абстракцыя», якая прысвечана нашаму знакамітаму мастаку Марку Шагалу.


Улетку 2018 года Анцэ Грыцмане стала ўдзельніцай IV Міжнароднага Шагалаўскага пленэру, па ўражаннях ад якога пачалася праца над «сакральнай абстракцыяй».

Экспазіцыя ўяўляе сабой жывапісныя работы, выкананыя ў змешаных тэхніках. Карцінам адпавядае мультымедыйная анімацыя, да якой падабрана пэўная музыка. У сваіх абстрактных пейзажах аўтар разгортвае ідэю агульных ландшафтных асаблівасцяў Латвіі і Беларусі, адзінства водных стыхій дзвюх краін. Дэманструюцца карціны, натхнёныя мелодыямі, якія ў свой час паўплывалі на творчасць Марка Шагала — сінагагальны гімны і музыка Моцарта.

Работы Анцэ знаходзяцца ў калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску (Беларусь), і ў прыватных калекцыях у Латвіі, Германіі, Мексіцы, Англіі, Расіі, Грэцыі.

Праект «Сакральная абстракцыя» арганізаваны сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску, пры падтрымцы Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску.

Таццяна Ткачова

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.