Вы тут

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь: працяг супрацоўніцтва з КНР


У Мінск для ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Моўная і гуманітарная адукацыя ў эпоху глабалістычных выклікаў” наведалася дэлегацыя Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.


Адна з сустрэч з кітайскімі навукоўцамі прайшла ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. І гэта невыпадкова: менавіта гэты орган дзяржаўнага кіравання звяртае немалую ўвагу на развіццё беларуска-кітайскіх гуманітарных сувязяў. Да ўвагі гасцей з Паднябеснай была разгорнута выстаўка кніжных навінак у галіне кітаістыкі. А гэта – і аўтарскія анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову Міколы Мятліцкага “Пад крылом Дракона”, “Пялёскі лотаса і хрызантэмы”, і кнігі серыі “Светлыя знакі: Паэты Кітая”, у якой пабачылі зборнікі вершаў Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна і іншых класічных і сучасных аўтараў, пераўвасобленыя на мову Купалы, падручнікі па кітайскай мове, іншыя ўсходазнаўчыя выданні. 

  – Мы ўражаны, колькі вамі зроблена па прапагандзе кітайскай літаратуры, кітайскага асветніцтва ў Беларусі, – зазначыла падчас сустрэчы прарэктар універсітэта з Пекіна спадарыня Чжу Іэйфэнь. – Але і мы падрыхтавалі падарунак. Параўнальна нядаўна пабачыў свет часопіс “Захад” з публікацыямі твораў беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на кітайскую мову. Ініцыятыва гэтага праекта належыць доктару філалагічных навук спадарыні Чжан Хуэйцінь, якая працуе ў нашым універсітэце. Спадзяёмся на рэалізацыю ў бліжэйшы час і іншых творчых праектаў, якія б спрыялі развіццю беларуска-кітайскіх гуманітарных, літаратурных сувязяў. У свой час некалькі артыкулаў і рэцэнзій на беларускую тэму з’явіліся ў пекінскім часопісе “Руская літаратура і мастацтва”, які рэдагуе доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь.

Удзельнік сустрэчы дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт і празаік Алесь Бадак унёс прапанову выдаць у Кітаі аповесць “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Караткевіча у перакладзе на кітайскую мову. Госці з Другога Пекінскага універсітэта замежных моў паабяцалі разгледзець гэтую ініцыятыву.

Мікола БЕРЛЕЖ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.