Вы тут

Без разгубленасці і мітусні


Паэту Генадзю Бураўкіну вельмі пашанцавала.


У яго быў шчаслівы творчы лёс, поўны спагады, без ценю крызісаў, саманезадаволенасці, прыкрых паўз, забаронаў.

Генадзю Бураўкіну і ў часы адлігі, і ў брэжнеўскі перыяд, і калі пачалося адраджэнне 90-х — з аднолькавай лёгкасцю і прафесійнай пераканаўчасцю пісалася.

У гэтым плане яму мог зайздросціць той жа Міхась Стральцоў, для якога стварэнне кожнага новага твора — пакута, смяротны двубой, памножаны на страх, няўпэўненасць, цяжка вытлумачальную трывогу.

У Бураўкіна няма трывог.

Яго паэзія простая ў сваім недвухсэнсоўным аптымізме.

Спадар Генадзь пазбягаў любой недаказанасці, складанай метафарыстыкі. Творчасць павінна радаваць і аўтара, і чытача — вось залатое правіла Бураўкіна.

Падобнага закона з непарушнай строгасцю прытрымліваліся і сябрыпаплечнікі: Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін — гэтаксама паэты, якія з лёгкасцю арлекіна пазбягалі падводных камянёў смутнаглядства, што апаноўвала не толькі згаданага ўжо Стральцова, але і яшчэ адну трагічную постаць нашай літаратуры — Алеся Наўроцкага.

Ніякага трагізму!

Ніякіх рэзкіх выказванняў!

Дабрыня, гуманізм, спакой і спагада, а таксама вялікая любоў да чалавецтва і роднага краю — вось тыя сланы ці чарапахі, на якіх, пэўна, мусіць стаяць наша класічная паэзія, калі яна хоча мець тыражы, добрыя выданні і перавыданні, любоў чытача.

Выдаведства «Мастацкая літаратура» выпусціла ў мінулым годзе кнігу выбранага Генадзя Бураўкіна пад філасофска-тонкай назвай «Ніці лёсу». Хочацца дадаць у сувязі з ужо напісаным вышэй: «Ніці ШЧАСЛІВАГА лёсу».

Спакоем і лагодай патыхае ад змешчаных тут вершаў:

Я ўваходжу ў лес,

Нібыта ў хату,

Дзе згадкі ўсе мае ў зацішку спяць.

Іду між сосен, гонкіх і кашлатых,

І чую, як маснічыны рыпяць.

Цуд! Перад намі паэзія, створаная не пачуццямі (якія заўсёды хісткія, няпэўныя, здрадлівыя), а моцнымі нервамі ўпэўненага ў сабе чалавека.

Хтось палюе на сініцу,

Нехта ловіць жураўля…

Мне ж багацце і не сніцца —

Толькі родная зямля…

Проста і выразна, дзе няма нічога лішняга, а толькі неабходная для чытача гуманістычная думка.

Як і пераважная большасць яго калег, Генадзь Бураўкін шчыра быў упэўнены: не так важна, што адчуваеш ты ў глыбіні душы, чаго баішся, каго кахаеш, галоўнае — ведаць, што трэба даць народу, простаму чытачу, якую няхітрую і разам з тым выразную думку закінуць, каб выхоўваць падкрэслена высокія настроі, напоўненыя радасцю, дабрынёй ды іншага кшталту па-школьнаму правільных момантаў.

Бураўкін і напраўду ў адносінах да чытачоў паводзіў сябе як педагог да вучняў малодшых класаў. Дзеці не павінны ведаць унутраны свет свайго настаўніка, іх задача — спасцігаць тыя вядомыя ісціны, якія ім даюць на занятках.

Гэтае выданне — як скульптуры ці жывапісныя выявы класіцыстаў. Тут сабрана лепшае: славутыя тэксты песень, вершы.

Але, відаць, да падобнага кшталту твораў больш бы пасавалі ілюстрацыі геніяў класіцызму Нікаля Пусэна альбо Клода Ларэна. Карціны геніяльнага Леаніда Шчамялёва, якія тут прадстаўлены своеасаблівымі ілюстрацыямі, як мне бачыцца, не супадаюць з Бураўкінскім настроем і сэнсава выбіваюцца. Магчыма, у гэтым ёсць і пэўныя плюсы, бо нараджае хоць нейкую канфліктнасць і псіхалагічную вастрыню, якой Бураўкін старанна пазбягае, бо на манер салаўя, з уласнага цудоўнага верша:

…у прысадах сваё ўмельства адточвае

— Без разгубленасці і мітусні Б’е і б’е

Сваім срэбраным малаточкам

Па нябачным кавадле

Начной цішыні.

Гэтая найлепшая, па-музейнаму падабраная, гарманічная, пазачасавая скарбонка твораў Бураўкіна, я ўпэўнены, заслугоўвае таго, каб заняць сваё безумоўна ганаровае месца ў нашых літаратурных музеях, бібліятэках, як выдатны ўзор педагагічна-выверанай, узвышана-строгай, тэматычна правільнай, ідэйна бездакорнай паэзіі.

Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.