Вы тут

У краіне дзейнічае акцыя «Выбіраем студатрад!»


У рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі па ўсёй краіне ў штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-эхнічнай адукацыі штотыдзень будуць арганізаваны дні адчыненых дзвярэй па інфармаванні маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.


У навучальных установах будуць разгорнуты экспазіцыі выставак, што папулярызуюць студатрадаўскі рух, арганізаваны рэкламныя кампаніі, якія будуць суправаджацца прэзентацыямі і творчымі нумарамі байцоў студэнцкіх атрадаў.

Кожнаму ахвотнаму патэнцыяльнаму ўдзельніку студатрадаўскага руху будзе дадзена магчымасць запоўніць анкету для работы ў атрадах і адзначыць свае перавагі па профілю (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб'ект, віды работ, памер заработнай платы.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае пашырэнню шэрагаў студатрадаўскага руху БРСМ, дапамагае яго арганізатарам своечасова каардынаваць запыты, якія паступілі, па працаўладкаванні па наяўных вакансіях як ад беларускіх, так і ад замежных наймальнікаў.

Нагадаем, на ІІІ Пленуме Цэнтральнага камітэта БРСМ 2019 год быў абвешчаны Годам студэнцкіх атрадаў. Трэці працоўны семестр традыцыйна стартуе ў пачатку мая. Аднак масава студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы каледжаў прыступяць да работы ў складзе студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне і за яе межамі пасля заканчэння сесіі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.