Вы тут

Аперацыя “Лапкі”


Аперацыя “Лапкі”

Як жа я спалохалася, калі аднойчы мне на галаву ўпала кацяня! Маленькі цуд не толькі мяне напалохаў, але і зблытаў ўсю маю прычоску. Кацяня было прыгожае, вогненна-рудое, толькі адна лапка зламаная. Але гэтая траўма была не ад таго, што котка ўпала сёння. Яна была траўміраваная даўно, таму плакала калі толькі бралі рукамі за паламатую лапку.

Я котку пагладзіла, накарміла яе, а потым стала думаць якому добраму чалавеку яе аддаць. Я, вядома, забрала б кацяня да сябе дадому, але ў мяне ўжо была мая хатняя любіміца – Мурка. Таму я патэлефанавала сваёй сяброўцы Наташы, якая вельмі хутка з’явілася, таму што жыве побач, і мы пачалі думаць разам каму аддаць кацяня. Хацелі найперш напісаць на камп’ютары аб’яву, але падумалі, што гэта будзе не хутка. Пакуль мы напішам, пакуль жыхары нашай вуліцы прачытаюць, пройдзе процьма часу, а кацяня хоча ўжо адпачыць у зручнай мяккай пасцельцы, хоча папіць цёплага малачка, яно ж яшчэ маленькае, як немаўлятка. Таму тэрмінова вырашылі абысці ўвесь той пяціпавярховы дом, адкуль гэтае кацяня звалілася.

Мы пачалі з першага паверха, але не пыталі ці гэта іхняе кацяня, а прапанавалі ўзяць яго сабе. Аматары знаходзіліся, але калі яны бралі котку на рукі і абглядалі яе, то знаходзілі паламаную лапку, і аддавалі назад.  Мы не адступалі ад свайго плану, і дасягнулі мэты. У трыццаць сёмай кватэры нам пашанцавала, там жыў доктар, і на наша шчасце ён любіў катоў. Ён паабяцаў нам, што наложыць на лапку шыну, і гэтае кацяня будзе праз месяц здаровым. Я з сяброўкай былі на сёмым небе ад шчасця, і тады адразу і прыдумалі сваю гэтую акцыю “Лапкі”, толькі захацелі падключыць да яе нашу трэйцюю сяброўку. Мы неразлучныя, таму што сябруем яшчэ з дзіцячага садзіка.

Блізка каля нашага пяцівярховага дома быў маленькі рыначак, так яго называлі таму, што каля плошчы знаходзіўся рынак вялікі, і там ён быў заўсёды, а гэты з’явіўся пасля таго, як адбудавалі новы мікрараён “Сонечны”. Мы часта гулялі па рынку, таму бачылі, што там бегаюць малыя коцікі. Іх напэўна, падкідваюць, бо ведаюць, што жанчыны, якія працуюць на рынку не пакінуць іх галоднымі. Мы загадзя надрукавалі аб’явы з нумарамі сваіх мабільных тэлефонаў і развесілі па аўтобусных прыпынках, і пасля гэтага адправіліся на рынак шукаць маленькіх кацянят.

У першы дзень нашай дзейнасці нам адразу патэлефанавалі дзве самотныя пажылыя жанчыны, якія хацелі мець дамашняга любімца, каб ім не было так адзінока. Малога ката мы не знайшлі, але нам папаўся дарослы, белы з плямкамі. Ён быў худы, даўно напэўна тунькаўся. Нашаму Лунаціку (я так яго сама назвала) пашанцавала, ён трапіў да добрай бабулькі. Яна нас пачаставала чаем з пячэннем і жоўтымі смачнымі аладкамі. Такі цудоўны пачатак нашай дзейнасці акрыліў нас, і даў новыя магчымасці.

За летнія канікулы мы знайшлі прытулак дванаццаці катам, а трынацццатага я ні за што не хацела аддаваць, мне ён самой быў патрэбен, ён быў такі міленькі, пухнаценькі і прыгожанькі. Як толькі я яго ўбачыла, адразу палюбіла. Яго цікаўныя вочкі заглядалі мне прама ў душу. Я прыціснула яго да грудзей і не магла адсланіць, так мне было прыемна і ўтульна з маім кацянём. Дадому я яго не панесла, ведала, што мама не захоча каб у нас было два ката, я дамовілася з сяброўкай, што ён пажыве ў яе. Але адразу яе папярэдзіла, што гэта мой кот, і я яго буду карміць, і я з ім буду гуляць. Сяброўка са мною згадзілася, але яна падазрона ўсміхалася.

Мы і цяпер ходзім на рынак, але катоў больш не бачым. Я радуюся, што жыхары мікрараёна “Сонечны”, сталі больш добрымі, міласэрнымі і сумленнымі. Я ўспомніла кнігу Экзюперы “Маленькі прынц», якую нядаўна прачытала ў бібліятэцы. І буду памятаць заўжды словы з гэтай кнігі: “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”. Я памятаю як нам падарылі нашую хатнюю любіміцу – Мурку, і мы яе адразу залічылі ў члены сям’і. Яна ў нас разумная кошка, разумее чалавечую мову, нават паварочвае галаву і глядзіць у вочы, калі мы да яе звятаемся. А калі ранкам мы ідзем ў прыбіральню, яна таксама ідзе, і абыходзіць усіх, хто стаіць каля дзвярэй ў чарзе, і становіцца першай. І мы яе прапускаем наперад. Сапраўдны цуд з Муркай здараецца, калі я захварэю, яна ад мяне не адходзіць. Кладзецца мне на жывот, і вуркоча, каб я засынала і хутчэй паправілася. Якія чулыя і добрыя нашы хатнія любімцы – каты.

Ксенія Гаўрылік, 6 “А” клас, гімназія №2 г.Ваўкавыска

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.