Вы тут

Прагноз надвор'я на 15 сакавіка


Дождж з мокрым снегам, парывісты вецер, галалёдзіца і да 10 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 сакавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: belnovosti.by

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, днём месцамі па Беларусі - да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3, днём - 5-10 градусаў цяпла.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».