Вы тут

Анатоль Ісачанка выступіў перад дэпутатамі абласнога Савета


Мінская вобласць у мінулым годзе дынамічна развівалася і захавала лідарства ў краіне: расце экспарт, правільны маркетынг дазволіў значна расшырыць рынкі збыту, летась прыцягнуты 330 мільёнаў долараў замежных інвестыцый.


— Але мая мэта — удзяліць асноўную ўвагу надзённым праблемам людзей: чым яны жывуць, што іх хвалюе. Бадай, самае галоўнае — занятасць і аплата працы. На Міншчыне летась створана амаль 12 тысяч новых рабочых месцаў. У той жа час колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на работу, — канстатаваў губернатар. — Мадэрнізацыя і адкрыццё сучасных прадпрыемстваў далі магчымасць напоўніць бюджэт. У выніку мы змаглі павысіць зарплату не толькі ў рэальным сектары эканомікі, але і ў сацыяльнай сферы. Сярэдні заробак на Міншчыне ў снежні мінулага года склаў амаль 1135 рублёў.

Сёлета ў цэнтральным рэгіёне плануюць стварыць як мага больш высокапрадукцыйных рабочых месцаў. І гэта цалкам магчыма. У стадыі рэалізацыі звыш 110 інвестыцыйных праектаў. Толькі ўвод у дзеянне на поўную магутнасць Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната дазволіць сфарміраваць больш за дзве тысячы новых рабочых месцаў. Вялікія надзеі ўскладаюцца на развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», будаўніцтва комплексу па вытворчасці амінакіслот у Пухавіцкім раёне.

Не абышоў увагай Анатоль Ісачанка і такія значныя пытанні, як жыллёвыя; транспартнага, медыцынскага абслугоўвання; забеспячэння дзяцей дашкольнымі і школьнымі навучальнымі ўстановамі.

— На першага студзеня 2019 года ў Мінскай вобласці на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаяла больш за 85 тысяч сем'яў. З іх больш за 6 тысяч шматдзетныя, 32 тысячы маладыя сям'і. А таксама — больш як 6 тысяч дзяцей-сірот, — адзначыў губернатар. — У гэтым годзе плануем увесці ў эксплуатацыю 488 сацыяльных кватэр за кошт розных крыніц фінансавання. У планах забяспечыць таксама жыллём каля 3 тысяч шматдзетных сем'яў. Усе нашы абавязацельствы пацверджаны фінансава.

Толькі фізічна здаровае грамадства здольнае працаваць і ствараць агульны дабрабыт, лічыць Анатоль Ісачанка. У малых населеных пунктах і аддаленых вёсках Міншчыны сталі паспяхова выкарыстоўваць перасоўныя медыцынскія дыягнастычныя комплексы. «Мы з асцярогай падыходзілі да новаўвядзення, папярэдне зрабілі маніторынг, апыталі каля 600 чалавек. Якасцю паслуг задаволены 98 працэнтаў жыхароў, 2 працэнты часткова. Негатыўных ацэнак не было. Такім чынам, аказанне гэтага віду меддапамогі з'яўляецца альтэрнатывай фельчарска-акушэрскім пунктам. Разам з тым стацыянарныя медустановы закрывацца не будуць», — запэўніў губернатар.

У вобласці рэалізуецца праект па стварэнні чатырох спецыялізаваных медыцынскіх цэнтраў: у Барысаве, Маладзечне, Салігорску і Мінскім раёне. Асаблівай увагі заслугоўвае апошні, дзе аказваць медыцынскія паслугі становіцца ўсё складаней, паколькі штогод насельніцтва прырастае на 7-8 тысяч. На ўзроўні ўрада і Міністэрства аховы здароўя прапрацоўваецца план умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы Мінскай раённай бальніцы. Ва ўсіх раёнах палепшылася забеспячэнне жыллём маладых спецыялістаў-медыкаў. У мінулым годзе пабудаваны 5-кватэрны жылы дом для ўрачоў Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета плануецца завяршыць будаўніцтва трох інтэрнатаў для медыкаў прысталічча.

Самая цяжкавырашальная праблема — бадай, недахоп месцаў у дзіцячых дашкольных установах. Толькі ў Мінскім раёне, каб зняць напружанне, неабходна пабудаваць 16 дзіцячых садоў. «Пытанняў шмат, але мы разумеем, куды рухацца. Усё, што мы робім, робім для людзей, каб яны дыхалі чыстым паветрам, ездзілі па добрых дарогах, каб іх лячылі і вучылі кваліфікаваныя ўрачы і педагогі. Галоўнае для нас, каб чалавеку жылося камфортна. На гэта нацэльваем і кіраўніцтва раёнаў», — рэзюмаваў Анатоль Ісачанка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Усё для людзей

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.