Вы тут

11 беларускіх слоў і выразаў, якія вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануе яе і, магчыма, плануе ўдзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,

ці ведалі вы, што:

асэсар — важны, уплывовы чалавек;

асягнуць — ахапіць, акінуць, спасцігнуць;

выкрут — 1) незвычайны паварот; 2) прыём з хітрыкамі;

засціць — засланяць, затуляць сабой; ставіць на задні план;

злыгаць — злучыць, звязаць;

пышыцца — празмерна ганарыцца, задавацца;

спорыцца — ісці паспяхова, удавацца каму-небудзь;

цурбалак — кусок дрэва, абрубак;

шыба — кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму;

даць дыхту — насварыцца, расправіцца (беларускія сінонімы: лазні даць, на абаранкі ўскінуць (даць), на бабку збіць; рускі адпаведнік: задать баню);

настрашыў мех, дык і торба страшная — аб празмернай асцярожнасці (беларусы яшчэ скажуць: ратаваны з вады конь і лужыны баіцца; напужаная варона і вераб'я баіцца; біты сабака кія баіцца; рускія: пуганая ворона куста боится).

Загаловак у газеце: Даць дыхту... Ды з выкрутам

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.