Вы тут

Мінпрыроды: абмяркуем парадак заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным


На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 3 лiстапада 2011 г. № 46”, прадметам прававога рэгулявання якога з'яўляецца ўстанаўленне формаў заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным і журнала ўліку заключэнняў аб прызнанні дрэва небяспечным у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года “Аб раслінным свеце”.


Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 22 сакавіка або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас: a.kuzmich.belarus@gmail.com.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.