Вы тут

Міліцыя ўстанавіла, хто пакінуў радыеактыўныя рэчывы ля кантэйнера ў Мінску


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС выявілі чалавека, які пакінуў радыеактыўныя рэчывы на кантэйнернай пляцоўцы на вул. Д. Сердзіча, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Высветлілася, што радыеактыўныя рэчывы належалі жыхарцы сталіцы 1939 г. н., якая памерла ў 2016 г. Раней мінчанка працавала на хімічным факультэце адной з ВНУ. Унучка жанчыны вырашыла прывесці ў парадак кватэру памерлай бабулі і вынесла на смеццевую пляцоўку ёмістасці з рэчывам невядомага ёй паходжання.

Нагадаем, днём 14 сакавіка на нумар «101» паступіла паведамленне ад інжынера ЖЭУ аб падазроных прадметах (са знакам «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне») на кантэйнернай пляцоўцы на вул. Д. Сердзіча. Ратавальнікі выявілі белае пластыкавае вядро са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі ўнутры.

У цяперашні час па гэтым факце праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?