Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі!

Роўна 25 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве.

Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.

Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца — абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы.

Шчыра жадаю ўсім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.