Вы тут

Цікавенка: Найважнейшая арганічная частка прававой сістэмы — Канстытуцыя


25 гадоў таму 15 сакавіка 1994 года адбылася гістарычная падзея для беларускага народа і яго дзяржавы. Яна адкрыла новую эпоху ў іх развіцці, стала сімвалам якаснага змянення беларускай дзяржаўнасці. У гэты дзень была прынятая новая Канстытуцыя — Асноўны Закон нашай дзяржавы. Як вядома, значэнне Канстытуцыі ў любой дзяржаве такое вялікае, што сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок да дэмакратыі, да палітычнай і сацыяльнай стабільнасці.


Дваццаць пяць гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — тэрмін для гісторыі параўнальна невялікі. Будучы ўпершыню ў гісторыі Беларусі прынятай шляхам свабоднага дэмакратычнага волевыяўлення, Канстытуцыя адлюстравала маральны, палітычны ўзровень грамадства, яго асноўныя ідэі канца ХХ стагоддзя, увасобіла ў сабе сацыяльныя ідэалы беларускага народа.

Канстытуцыя як прадукт пэўнай ступені развіцця грамадства з'явілася найвышэйшым дасягненнем палітычнай і прававой культуры беларускага народа. Разам з тым яна ўзнікла не на пустым месцы. Канстытуцыя ўвабрала ў сябе папярэднюю традыцыю беларускага канстытуцыяналізму, вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, краінах Заходняй Еўропы, высновы навукі канстытуцыйнага права.

Канстытуцыя як найважнейшы палітыка-прававы дакумент, найвышэйшы акт народаўладдзя юрыдычна аформіла якасна новую сістэму дзяржаўнасці, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя змены, якія адбыліся ў дзяржаве і грамадстве. На думку Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Канстытуцыя «служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа». Яна адпавядае патрабаванням часу, патрэбам палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця.

Замацаваныя ў Канстытуцыі прынцыпы і нормы гарантуюць стабільнасць канстытуцыйнага ладу і прававой сістэмы, закліканай ствараць умовы для існавання і належнага функцыянавання сацыяльных інстытутаў, забяспечваць правапарадак у грамадстве, цывілізаваныя адносіны паміж яго членамі. Адлюстроўваючы прынцыпы і палажэнні Канстытуцыі, прававая сістэма выступае ў якасці адной з найважнейшых і эфектыўных сістэм сацыяльнай інтэграцыі і сацыяльнага кіраўніцтва грамадскімі працэсамі і рознымі відамі дзейнасці.

Найважнейшай арганічнай часткай прававой сістэмы, яе ядром з'яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Валодаючы найвышэйшай юрыдычнай сілай, яна займае галоўнае становішча ва ўсёй прававой сістэме, аказвае канстытуцыйнае ўздзеянне на ўсе яе элементы, з'яўляецца магутным праваўтваральным фактарам у працэсе прамога дзеяння яе нормаў, а таксама выступае ў якасці нарматыўнага і цэнаснага арыенціра ўсяго нарматворчага працэсу.

Нормы Канстытуцыі дзейнічаюць прама, непасрэдна, з'яўляюцца першаснымі, зыходнымі, асноватворнымі для ўсіх галін права, валодаюць вяршэнствам, найбольшай стабільнасцю, забяспечваючы ўстойлівасць палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцця. Канстытуцыя ўяўляе сабой адзіную прававую гарантыю забеспячэння стабільнасці прававой сістэмы, вызначае прынцыпы і межы яе развіцця.

Канстытуцыя складае фундамент усёй сістэмы заканадаўства, адыгрывае вызначальную ролю ў яе развіцці, прадугледжвае механізм прымянення нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці з прынцыпам вяршэнства права (артыкул 7). Канстытуцыйная формула, якая прадпісвае выданне законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых актаў дзяржаўных органаў на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй (артыкул 137), усталёўвае жорсткую меру звязанасці паміж канстытуцыйнымі нормамі і палажэннямі прававых актаў, выступае няўхільным, найважнейшым патрабаваннем канстытуцыйнасці нарматворчай дзейнасці.

Канстытуцыя Беларусі замацавала якасна новы этап народаўладдзя, яго каштоўнасці, а таксама рэальную ўладу народа, пра якую стагоддзямі марылі вядомыя беларускія асветнікі і паэты. Народ як крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.

Артыкул 1 Канстытуцыі змяшчае мадэль развіцця Рэспублікі Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Максімальнае прыбліжэнне да гэтай мадэлі, да «дасканалага» грамадства магчыма толькі праз выкананне ўсімі Канстытуцыі, фарміраванне правапрымяняльнай практыкі, якая адпавядае яе сутнасці, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян, добрасумленнае, адказнае выкананне апошнімі сваіх канстытуцыйных абавязкаў. У гэтай справе вельмі важная роля канстытуцыйнага кантролю, што ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь, які такім чынам садзейнічае ўдасканаленню нацыянальнай прававой сістэмы, фарміраванню дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і ў першую чаргу абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйны Суд у адным са штогадовых пасланняў аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь адзначыў, што дэмакратыя і вяршэнства права — дзве ўзаемаабумоўленыя і ўзаемазвязаныя канстытуцыйныя каштоўнасці. З дэмакратыяй, заснаванай на Канстытуцыі, звязана рэалізацыя такіх канстытуцыйных каштоўнасцяў, як законнасць, роўнасць, справядлівасць, правы і свабоды чалавека.

Як вядома, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 года № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд, нароўні з іншымі паўнамоцтвамі, надзелены паўнамоцтвам ажыццяўляць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, да падпісання іх Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пры ацэнцы канстытуцыйнасці нормаў законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйны Суд зыходзіць з прынцыпаў і нормаў Канстытуцыі, выяўленага канстытуцыйна-прававога сэнсу нормаў, якія правяраюцца, з улікам агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, што знаходзіць выражэнне ў яго прававых пазіцыях.

У 2008—2018 гадах у парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйным Судом ажыццёўлена праверка канстытуцыйнасці 897 законаў, уключаючы восем кодэксаў.

За ўвесь перыяд сваёй дзейнасці Канстытуцыйным Судом прынята звыш 1350 рашэнняў, у тым ліку ўнесена ў дзяржаўныя нарматворчыя органы больш за 210 прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.

Наша Канстытуцыя змяшчае велізарны патэнцыял для фарміравання сапраўды народнай суверэннай дэмакратычнай прававой дзяржавы з канстытуцыйнай эканомікай, развіцця чалавека, усіх сфер жыццядзейнасці.

Надзеі і чаканні, спароджаныя Канстытуцыяй у нашай свядомасці, не заўсёды могуць рэалізавацца адразу і ў поўнай меры. Нягледзячы на гэта, усе мы адзіныя ў тым, што: Дзень Канстытуцыі — гэта па сутнасці Дзень Дэмакратыі, а роўна і Дзень суверэннай прававой дзяржаўнасці.

Анатоль ЦІКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь

Загаловак у газеце: Чвэрць стагоддзя суверэннай прававой дзяржаўнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.