Вы тут

Канстытуцыйны суд вывучае магчымыя рэформы ў Асноўным Законе краіны


Аб гэтым расказала намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Наталля КАРПОВІЧ падчас адкрытай лекцыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Падчас вялікай гутаркі Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сказаў журналістам, што даў даручэнне Канстытуцыйнаму суду падрыхтаваць некаторыя змены ў Канстытуцыі. Спецыялісты вывучаюць магчымыя кірункі карэкціроўкі нормаў у Асноўным Законе, паведаміла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда.

Яна нагадала, што Канстытуцыя замацоўвае асновы канстытуцыйнага ладу, прававое становішча асобы, сістэму дзяржаўнай улады, асноўныя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і іншых органаў дзяржаўнай улады, а таксама асновы фінансава-крэдытнай сістэмы краіны.

Лектар заўважыла, што Канстытуцыя прадугледжвае дастаткова працяглы перыяд як грамадскіх абмеркаванняў, якія датычацца ўнясення змяненняў у яе, так і праходжання гэтых змяненняў праз парламент.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў найбліжэйшыя два гады змены Канстытуцыі чакаць не варта. «Цяпер мяняць выбарчае заканадаўства, а тым больш Канстытуцыю, у гэтыя два гады, перад прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі нельга. Вельмі важна зберагчы стабільнасць у грамадстве і паклапаціцца аб дабрабыце людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Удасканаленне зойме час

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.