Вы тут

На Гродзеншчыне не дасягаюць планавых паказчыкаў па вытворчасці лёну


Вось ужо некалькі гадоў на Гродзеншчыне не ўдаецца дасягнуць планавых паказчыкаў па вытворчасці лёну. У КДК Гродзенскай вобласці разбіраліся, дзе дае збой тэхналагічны ланцужок. Аказалася, што ўвесь працэс — ад нарыхтоўкі да перапрацоўкі — мае пэўныя хібы.


Перад аграрыямі рэгіёна стаіць задача нарыхтаваць у год 8,7 тысячы тон ільновалакна. Але фактычна ў мінулым годзе ўдалося атрымаць толькі 3,2 тысячы тон. Менш за план у 2,5 раза.

Асноўная прычына — у фінансавым стане заводаў, які нельга назваць здавальняючым. Пры гэтым, адзначаюць у КДК, прадпрыемствам аказваецца дзяржпадтрымка. Напрыклад, за апошнія два гады было выдзелена з бюджэту амаль 11,5 млн рублёў на закупку абсталявання. Вось толькі не ўсюды яно выкарыстоўваецца эфектыўна. Так, на ААТ «Карэлічы-Лён» бельгійская лінія, якая абышлася ў 420 тысяч рублёў, загружана толькі на 20 %, пры гэтым тэхнічныя характарыстыкі прадукцыі значна ніжэйшыя, чым дазваляе абсталяванне. І такая сітуацыя не адзінкавая. На заводзе ў Дзятлаўскім раёне набыта лінія за 580 тысяч рублёў, а яе загрузка ў студзені — кастрычніку мінулага года склала толькі 11 %.

Нізкая вытворчасць не дазваляе справіцца з дзяржзаказам па валакне. Калі два гады таму пастаўкі набліжаліся да планавых, то ў 2018-м выканана толькі 67 % ад патрэбнага. Спецыялісты КДК высветлілі, што праблема пачынаецца ад парушэння тэхналогіі вырошчвання лёну.

Пад пасевы выдзяляюцца не самыя лепшыя землі, а таксама не вытрымліваюцца тэрміны сяўбы. Складана ідуць справы з падкормкай. Яе папросту не хапае. Спецыялісты КДК звярнулі ўвагу, што і пад сёлетні ўраджай частка земляў не адпавядае патрабаванням па гумусе.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Непрыбытковы лён

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.