Вы тут

Пачынаючы з нядзелі сіноптыкі абяцаюць да плюс 16 градусаў


У першай палове гэтага тыдня зіма нагадала пра сябе пахаладаннем і снегападамі ў паўднёвых раёнах нашай краіны. Але пахаладанне было нямоцным і аказалася непрацяглым. Ужо ў чацвер атмасферныя франты прынеслі на тэрыторыю краіны больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. На выхадныя чакаюцца дажджы і пацяпленне, найбольш істотнае — на паўднёвым захадзе краіны, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень пад уплывам атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы, на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём ападкі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Максімальная тэмпература паветра складзе 5—10 цяпла. У суботу франтальныя раздзелы прынясуць нам часам дажджы, па паўночным усходзе — з мокрым снегам. Месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 3—10 цяпла.

У нядзелю ўначы надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, а ўдзень у краіну з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць цёплая паветраная маса. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе 7—13 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 14—16 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў. Удзень прагназуецца досыць цёплае надвор'е — плюс 6—13 градусаў, а па паўднёвым усходзе яно будзе амаль красавіцкае — 15—16 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Ужо нават уначы з плюсам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.