Вы тут

У дзвюх мячэцях Новай Зеландыі адкрылі страляніну. Загінулі 27 чалавек


Узброеныя злачынцы напалі на дзве мячэці ў горадзе Крайстчэрч ў Новай Зеландыі. Днём 15 сакавіка пасля дзённай малітвы зламыснікі ўварваліся ў мячэці, размешчаныя на Дынс-авеню і Лінвуд-авеню, і пачалі страляць па прысутных, паведамляе Meduza.


Па папярэдніх дадзеных, загінулі як мінімум 27 чалавек. Дзясяткі параненых дастаўлены ў бальніцы. У момант нападу ў будынках знаходзіліся сотні людзей.

Затрыманыя чацвёра падазраваных у нападзе - трое мужчын і адна жанчына. Вядома, што аднаго з нападнікаў завуць Брэнтан Тарант. Гэта 28-гадовы мужчына з Аўстраліі. Ён вёў прамую трансляцыю забойстваў у сетцы на працягу 17 хвілін. Перад тым, як адправіцца на злачынства, ён апублікаваў у інтэрнэце 37-старонкавы "маніфест", які тлумачыць яго матывы. Яго акаўнты ў сацсетках зараз зачынены.

На вуліцах Крайстчэрча выяўленыя некалькі самаробных выбуховых прылад, якія былі ўсталяваныя на прыпаркаваных аўтамабілях. Паліцыя іх абясшкодзіла. Відавочцы паведамлялі аб яшчэ адной страляніне на Стрыкленд Стрыт, гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная. У горадзе зачыненыя ўсе школы і дзяржаўныя ўстановы. Улады просяць людзей не пакідаць свае дамы.

Паліцыя ачапіла мячэць у горадзе Данідзін. Яна згадвалася ў маніфесце тэрарыста як першапачатковая мэта для атакі.

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн назвала тое, што здарылася, «экстрэмальным і беспрэцэдэнтным актам гвалту» і «адным з самых змрочных дзён» у гісторыі краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».