Вы тут

Міліцыя затрымала педафіла, які здзяйсняў злачынствы на працягу 20 гадоў


У Беларусі затрыманы педафіл, які ладзіў злачынствы на працягу 20 гадоў, паведамляюць «Мінск-Навіны».


У чэрвені 2018 г. да супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС патрапілі фатаграфіі і відэаролікі са сцэнамі сэксуальнага гвалту над двума маленькімі дзяўчынкамі. Дарослы мужчына пасрэднай знешнасці (кароткая стрыжка, сярэдні рост, мажны целасклад) быў рэжысёрам, аператарам і непасрэдным удзельнікам гэтых сцэн. Уся порнапрадукцыя была з лагатыпам, на якім указваўся нікнэйм, пад якім «аўтар» удзельнічаў у закрытых педафільскіх чатах і сетках.

Па нязначных дэталях у кадры міліцыянеры ўстанавілі, што падзеі адбываюцца ў Беларусі.

Шакавальная гісторыя пачалася 20 гадоў таму. Студэнт-праграміст беларускай ВНУ «захапіўся» калекцыянаваннем і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі. Паступова юнак сам пачаў ажыццяўляць убачанае і здымаць гэта на камеру. Як паведаміў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Уладзімір Алюшкевіч, першымі ахвярамі педафіла сталі дзеці яго сяброў і знаёмых. Бацькі давяралі хлопцу і пакідалі з ім дзяцей сам-насам.

Пасля заканчэння ВНУ малады чалавек афіцыйна не працаўладкаваўся. Асноўны даход ён атрымліваў ад продажу порнаматэрыялаў ў Інтэрнэце. У пачатку 200-х ён разам са знаёмым з ЗША выехаў у Камбоджу. Там у адной з устаноў яны гвалтавалі дзяцей і здымалі гэта на відэа. Амерыканец за гэтыя жахлівыя злачынствы быў асуджаны на 30 гадоў. А беларусу ўдалося выйсці сухім з вады.

У 2011 годзе мужчына пераехаў ва Украіну, дзе праз нейкі час трапіў за краты за распаўсюд парнаграфіі. Адбыўшы пакаранне, злачынец вярнуўся ў Беларусь і актывізаваў кантакты з педафіламі з іншых краін. Ён таксама стварыў дзясятак фальшывых акаўнтаў у сацсетках: перапісваўся са школьніцамі і прапаноўваў уступіць у інтымныя адносіны за грошы.

Развіццё гісторыі проста жахае. У 2015 г. мужчына пазнаёміўся з двума сёстрамі з Наваполацку, кожная з якіх выхоўвала дачку. Дзяўчынкам было 2 і 4 гады. Неўзабаве ён пачаў жыць з адной з сясцёр, але зусім не імкнуўся стварыць нармальную сям'ю. Мужчына арганізаваў хатнюю порнастудыю. Тры гады ён сістэматычна гвалтаваў дзяўчынак, здымаў гэта на відэа і прадаваў ролікі ў закрытых сетках па 30 долараў. Таксама прадпрымальны грамадзянін арганізоўваў платныя сэкс-туры для педафілаў-замежнікаў і дапамагаў ім падчас такіх візітаў здымаць порнаматэрыялы.

Што ж рабілі маці дзяўчынак? Па словах праваахоўнікаў, яны не толькі ведалі пра тое, што адбываецца, але і дапамагалі педафілу гвалтаваць дзяцей і здымаць на відэа. За гэта яны атрымлівалі грошы.

Праваахоўнікі затрымалі мужчын і саўдзельніц. Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да іх распачаты шэраг крымінальных спраў. Замежныя памагатыя беларуса адпрацоўваюцца разам з Інтэрполам. Расследаванне працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».