Вы тут

Брытанец, які забіў чайку, заплаціць штраф у 1100 долараў


Аднадзённая паездка на ўзбярэжжа скончылася для брытанца, які забіў чайку, трохмесячнай каменданцкай гадзінай і штрафам у памеры 835 фунтаў (прыкладна 1100 долараў), паведамляе ВВС.


У ліпені 2018 года 64-гадовы жыхар Кардыфа Джон Хлуэлін-Джонс забіў чайку падчас сваёй паездкі на прыбярэжны курорт Уэстан у графстве Сомерсет.

Клуша (від чайкі) падляцела да Джона і паспрабавала выхапіць яго смажаную бульбу, якая ў выніку выпала ў брытанца з рук.

Па словах відавочцаў, раззлаваны ядок схапіў птушку і некалькі разоў ударыў аб сцяну, пакуль яна не памерла.

Хлуэлін-Джонс адмовіўся прызнаць віну, аднак суд палічыў паказанні двух сведкаў пераканаўчымі.

Суддзя пастанавіў, што мужчына парушыў брытанскі закон аб дзікай прыродзе і сельскай мясцовасці, які абараняе жывёл і птушак, і прысудзіў яго да трох месяцаў каменданцкай гадзіны, забараніўшы яму выходзіць з дому з 8 вечара да 8 раніцы. Брытанца таксама абавязалі заплаціць у казну 835 фунтаў штрафу.

Прадстаўнік Каралеўскага таварыства па барацьбе з жорсткім абыходжанні з жывёламі Сайман Эванс назваў ўчынак Хлуэліна-Джонса "неймавернымі і нягоднымі паводзінамі ў адносінах да жывёлы".

"Гэта быў свядомы акт жорсткасці, выкліканы тым, што гэтага мужчыну больш турбавала яго бульбачка, чым тое, што ён зрабіў з беднай чайкай, - заявіў Эванс. - Ён прадэманстраваў абуральную абыякавасць у адносінах да жывёлы, таму што быў раздражнёны з-за сваёй бульбы. Узрушаныя мінакі, у тым ліку дзеці, былі вымушаныя назіраць, як мужчына забіваў чайку".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?