Вы тут

Пасля збою ў Facebook і Instagram у Telegram з'явілася 3 млн новых юзераў


Пазаўчора ўвечары ў Facebook і Instagram адбыўся глабальны збой, які закрануў карыстальнікаў па ўсім свеце. Пасля гэтага ў канкуруючым мэсэнджары Telegram зарэгістравалася каля трох мільёнаў новых юзераў. Пра гэта Павел Дураў, стваральнік сэрвісу, паведаміў на сваім афіцыйным канале.


Фота: pixabay.com

Па словах Дурова, прыток новых трох мільёнаў карыстальнікаў адбыўся за тыя 24 гадзіны. "Гэта добра. У нас ёсць рэальная канфідэнцыяльнасць і неабмежаваная прастора для ўсіх", - адзначыў Павел. vc.ru піша, што звычайна ў Telegram рэгіструюцца па дзевяць мільёнаў новых карыстальнікаў у месяц, або каля 300 тысяч за суткі.

Нагадаем: праблемы ў працы Facebook і Instagram пачаліся ўвечары 13 сакавіка - многія юзеры не маглі абнавіць стужкі фатаграфій або адправіць паведамленні ў Direct. Прадстаўнікі Facebook тады адзначылі, што ведаюць пра праблему і працуюць над яе рашэннем.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.