Вы тут

"Цешчыны зборы" правядуць у Полацкім раёне


Вясновыя "Цешчыны зборы" пройдуць сёння ў Полацкім раёне, паведамляе БЕЛТА.


Фота: westki.info

Народную вечарыну ў мясцовых абрадавых традыцыях правядзе старэйшае пакаленне жыхароў вёскі Палата і госці з усіх куткоў раёна. Святочны настрой дапаможа стварыць народны вакальны ансамбль песні "Млын" Ветрынскага Дома культуры.

Галоўнымі героямі мерапрыемства стануць цешчы і зяці. На пачатку свята апошнія ўласнаручна правязуць дарагіх цешч па крузе гонару на возе. Пасля дэманстрацыі моцу волатаўскага пачнецца экспрэс-курс "цешчына стажыроўка". Пад строгім наглядам пільных радзіцельніц зяцям трэба будзе прадэманстраваць навыкі паводзінаў з жонкай у побыце ў наступных "дысцыплінах": падбіць абцасікі, пераматаць клубкі нітак, аддзяліць фасолю ад грэчкі, зляпіць пельмешкі з бульбяным начыннем, паставіць чыгунок у печ. Завершыць гэты марафон блінны забег "цешчын спакус".

Разам з тым і цешчам трэба будзе даказаць прафпрыдатнасць. Іх чакае зяцева рэвізія "У цешчы ў засеках" і частушачны батл "Ой, ты мой зяцёк". Жартоўныя спаборніцтвы завершацца прымірыцельнымі этна-скокамі "Цешча і зяць ідуць танцаваць". Фіналам стане пачастунак кашай на мёду "зяцева вернасць", каб зяць заставаўся верным сваім блізкім ўсё жыццё. Акрамя таго, правядуць распальванне вогнішча "Полатаўскі касцёр", каб вясна была цёплай.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.