Вы тут

У Гомелі хлопчык сышоў з паліклінікі і знік


АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля ўсталёўвае месцазнаходжанне Максіма Пархоменка 2007 года нараджэння, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.


Хлопчык 14 сакавіка прыблізна ў 15.30 сышоў з паліклінікі па вул.Ландышава ў невядомым кірунку.

На выгляд яму 11 гадоў, рост 146-147 см, хударлявага целаскладу, вочы цёмна-шэрыя, валасы цёмна-русыя, коратка стрыжаны. У вобласці пераносся ў хлопчыка невялікі шнар (траўма дзяцінства). Як мяркуецца, быў апрануты ў зімовую куртку чорнага колеру, чорныя джынсы, таксама на ім была цёмна-сіняя вязаная шапка, скураныя чорныя паўчаравікі на маланцы. У хлопчыка быў заплечнік шэрага колеру з невялікім пухнатым шарыкам.

Інфармацыю пра месцазнаходжанне зніклага просяць паведамляць па тэлефоне 8 (029) 608 25 02 або 102.

Пазней стала вядома, што хлопчык знойдзены.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!