Вы тут

Кіроўцам смеццявозаў ў Мінску выдадуць відэарэгістратары


Кіроўцам смеццявозаў ў Мінску выдадуць відэарэгістратары, з дапамогай якіх яны будуць запісваць сваю працу па ўборцы кантэйнерных пляцовак. Пра гэта ішла гаворка ў Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый, перадаюць «Мінск-Навіны».


Такая мера неабходна, каб у выпадку нараканняў на ўтрыманне кантэйнерных пляцовак можна было праверыць, ці прыбіралі іх пры вывазе смецця. Прадпрыемствы, якія займаюцца працай з камунальнымі адходамі ў сталіцы, ужо пачалі абсталёўваць сваіх работнікаў такімі сродкамі відэафіксацыі.

- 6 рэгістратараў закуплены і тэстуюцца, яшчэ 28 і станцыю здыму дадзеных набудуць у бліжэйшы час. Цалкам абсталяваць кіроўцаў плануецца на працягу 2-3 месяцаў, - распавёў дырэктар УП «Спецкамунаўтатранс» Анатоль Жаўрыд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!