Вы тут

Скульптуру слана Сальвадора Далі ўсталявалі на Зыбіцкай


Незвычайная скульптура ўпрыгожыла Мінск: на скрыжаванні вуліц Зыбіцкай і Герцэна амаль тыдзень красуецца даўганогі слон Сальвадора Далі. Вышыня статуі дасягае шасці метраў. Прыгажуна відаць здалёк. Мінчукі, праходзячы міма, спыняюцца, каб дэталёва разгледзець цікавую работу і абавязкова зрабіць сэлфі.


Якім чынам сюррэалістычныя мроі вядомага іспанскага мастака ажылі на вуліцы беларускай сталіцы? Сваім з’яўленнем яны проста апярэджваюць Міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”, які з 16 мая па 30 чэрвеня адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Яго наведвальнікі змогуць пабачыць больш як 100 твораў аднаго з найлепшых мастакоў дваццатага стагоддзя. Скульптура “Трыумфальны слон”, якая з’яўляецца часткай калекцыі “Сусвет Далі” і выстаўлена на ўсеагульны агляд, павіна заахвоціць беларусаў творчасцю майстра.

На ўрачыстым адкрыцці скульптуры заснавальнік кампаніі “Сусвет Далі” Беньяміна Леві адзначыў, што творы, якія ўсе жадаючыя ўбачаць на выставе, ён збіраў на працягу сарака гадоў. Да таго як трапіць у Мінск, калекцыянер зладзіў каля сотні выстаў у буйных гарадах свету. У Беларусі Беньяміна Леві ўпершыню і, нягледзячы на сталы ўзрост, прыехаў, каб асабіста паказаць сваю скарбніцу.

Заснавальнік кампаніі “Сусвет Далі” Беньяміна Леві.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў - адзін з тых, хто адкрываў скульптуру

Перш чым з’явіцца ў нашай сталіцы, скульптура выстаўлялася ў Шанхаі, Льежы, Дубаі і іншых гарадах Еўропы і Азіі. А ва Усходняй Еўропе Мінск стаў першым горадам, дзе апынуўся гэты шэдэўр.

— Як цудоўна мастацтва Сальвадора Далі ўпрыгожыла вуліцы Мінска, — адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір ПРАКАПЦОЎ. — Гэта скульптура магла б стаць адной з разынак нашага горада, куды б прыязджалі турысты, каб паглядзець на “Трыумфальнага слана” вялікага мастака.

І гэта цалкам магчыма, бо Беньяміна Леві гатовы прадаць экспанат. Можа, сярод жыхароў знойдзецца мецэнат, які захоча зрабіць падарунак гораду. Калі ж не, то пасля завяршэння выставы скульптура адправіцца далей на ўсход, каб наступным разам упрыгожыць сабой Маскву.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

На каго палюе русалка?

На каго палюе русалка?

«Прыйшло лета, спякота, і мы ўсё часцей і часцей ідзём на рэчку».

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.