Вы тут

Пачаўся другі этап рэалізацыі білетаў на "Славянскі базар у Віцебску"


Чарговая партыя білетаў на мерапрыемствы мастацкага форуму паступіла ў продаж 15 сакавіка. Гледачы змогуць загадзя паклапаціцца пра месцы на канцэртах, што пройдуць у КЗ "Віцебск" і абласной філармоніі – напрыклад, на гэтых пляцоўках выступяць Аляксандр Панаётаў, Дзяніс Майданаў, гурт "Сурганава і аркестр", дазмены-лаўрэаты прэміі Grammy, майстры мастацтваў Ізраілю, пройдзе трыб'ют-шоу Адрыяна Чэлентана, кітайскае акрабатычнае шоу "Вясёлка Шаўковага шляху" і міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск".


Таксама ўжо можна набыць білеты на некаторыя канцэрты ў Летнім амфітэатры: "Еўропа плюс. Хіт нон-стоп у Віцебску", праграму, прысвечаную 50-годдзю ансамбля "Песняры", і ўрачыстае закрыццё XXVIII фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2019". Першыя тры дні квіткі будуць даступныя толькі ў віцебскіх касах, а з 18 сакавіка паступяць у продаж праз інтэрнет-платформы білетных аператараў kvitki.by i ticketpro.by.

Акрамя таго, нагадваюць у дырэкцыі фестывалю, гледачы могуць набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам у 10, 20, 30, 50 або 100 беларускіх рублёў, а пазней абмяняць іх на білеты на той ці іншы канцэрт.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».