Вы тут

Колькі каштуе каханне?


Знайсці адказ на гэтае пытанне змаглі наведвальнікі спектаклю, які так і называецца “Колькі каштуе каханне?” і днямі быў прадстаўлены на сцэне сталічнага Палаца ветэранаў.


Які ж адказ даюць на такое важнае пытанне галоўныя героі дзеі? Яны кажуць, што “любоў не зайздросціць, любоў не ўзвышае сябе, не ганарыцца, не бясчынствуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не памятае зла, не радуецца няпраўдзе, а радуецца ісціне; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць. Любоў ніколі не перастае”.

У цэнтры сюжэту вельмі пакручастая гісторыя дзяўчыны Сары, больш вядомай ва ўсёй акрузе як Анёлак. Гэта той Анёлак, які ведае, як задаволіць жаданні самых розных мужчын... Зазвычай грамадства не прызвычаілася глядзець у бок такіх жанчын і тым больш суперажываць ім. Аднак яшчэ адзін галоўны герой драмы, Міхаіл, прымае няпростае рашэнне палюбіць такога Анёлка. Прычым яго любоў сапраўды чыстая, верная, моцная, здольная пераадолець усе перашкоды на сваім шляху.

Разам з героямі пастаноўкі і плачаш, і перажываеш унутраны боль, і знаходзіш ацаленне ад яго, падставы радавацца і жыць далей.

Гэта той выпадак, калі спектакль дакладна не пакіне гледача абыякавым. І важны тут не візуальны складнік, хаця і з ім усё ў парадку – яскравыя касцюмы на ўзор часоў Залатой Ліхаманкі, шыкоўныя ўпрыгожванні, выразныя макіяжы і вытанчаныя прычоскі ўсіх гераінь. Аднак на гэтую пастаноўку варта ісці найперш каб перажыць тую гісторыю, якую перажываюць акцёры, прапусціць яе праз сябе і напрыканцы адчуць глыбокі ўнутраны супакой.

Спектакль зроблены па кнізе Франсіс Рыверз “Любоў выратавальная”. Дарэчы, саму кнігу можна было набыць падчас антракту (ёсць яна і ў сеціве). Гэта была ўжо 18-я пастаноўка. Такі факт тым больш адметны, што тэатр “Мост Up”, які падрыхтаваў яе разам са сваім рэжысёрам Алесяй Чайкай, з’яўляецца аматарскім. Аднак яны здолелі дэбютаваць з гэтай працай на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а потым выступіць і ў многіх іншых залах не толькі Беларусі, але і замежжа.

Наступны паказ спектаклю “Колькі каштуе каханне?” запланаваны на май (дарэчы, на ролі галоўных герояў шукаюць дублёраў). Пакуль жа тэатр працуе над новай не менш амбіцыйнай і глыбокай пастаноўкай, якая будзе зроблена па кнізе Клайва Льюіса “Лісты Баламута” – прэм’ера чакаецца ўжо гэтай вясной.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

 Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!