Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У іспанскай вёсцы хтосьці таемна дорыць грошы

У мястэчку Вільярам'ель у правінцыі Паленсія ананім падкладае людзям канверты з грашыма, паведамляе Dаіlу Mаіl.

Невядомы пачаў рабіць падарункі з 6 сакавіка — за тыдзень ён паклаў канверты ў паштовыя скрыні ці падсунуў іх пад дзверы 15 жыхарам. Паводле слоў кіраўніка вёскі Нурыі Гансалес, атрымальнікі знаходзілі да 100 еўра ў карычневых канвертах. Часам разам з грашыма быў пазначаны адрас атрымальніка, яго імя і запіскі з кампліментамі накшталт «прынцэса гэтага дома» і выявай сэрца. «Мы ўсе збітыя з панталыку і чакаем разгадкі, бо не ведаем, адкуль узяліся гэтыя грошы. Мы не ведаем, хто гэты дабрадзей і якія ў яго намеры», — адзначыла Гансалес. «Удава з сынам, пары з маленькімі дзецьмі, пажылыя пары, пары сярэдніх гадоў без дзяцей... Між атрымальнікамі падарункаў няма відавочнай сувязі», — дадала жанчына.

Некалькі жыхароў, якія атрымалі грошы, аднеслі наяўныя ў паліцыю і ў банк, каб пераканацца ў іх сапраўднасці. Купюры аказаліся сапраўднымі. Паліцыя не стала займацца пошукамі дабрачынца, таму што ён нікому не прыносіць шкоды. Па інфармацыі выдання, у вёсцы жыве крыху больш за 800 чалавек.


Мужчыну ўратаваў смартфон

Аўстраліец пазбег смерці ад стралы, што ляцела ў яго, спыніўшы яе мабільным тэлефонам, паведамляе сайт Nеw Sоuth Wаlеs Роlісе Fоrсе.

Інцыдэнт адбыўся нядаўна ў пасёлку Німбін, штат Новы Паўднёвы Уэльс. 43-гадовы аўстраліец выходзіў з машыны, калі заўважыў знаёмага з лукам і стрэламі. Ён дастаў тэлефон, каб зрабіць фатаграфію мужчыны. У гэты момант 39-гадовы зламыснік пусціў у яго бок стралу, якая прабіла гаджэт і злёгку зачапіла падбародак фатографа. Пазней на месца здарэння прыбыла паліцыя і арыштавала правапарушальніка, ён паўстане перад судом.


Турыст не патануў дзякуючы джынсам

Грамадзянін Германіі зваліўся з марскога судна падчас шторму і выжыў дзякуючы «выратавальнай камізэльцы», якую ён збудаваў з джынсаў, паведамляе Thе Sun.

30-гадовы немец Арнэ Мурке плаваў на яхце з братам Хэльге каля ўзбярэжжа Новай Зеландыі. Раптам вандроўнікі сутыкнуліся з непагаддзю, і Мурке выкінула за борт з-за моцнага парыву ветру. Паводле слоў немца, ён заблытаўся ў вяроўках і пайшоў на дно, а калі яму ўдалося выплыць на паверхню, судна з братам было ўжо занадта далёка. Тады Мурке вырашыў скарыстацца трукам амерыканскіх вайскоўцаў. Ён зняў джынсы, завязаў калашыны ў вузел, напоўніў іх паветрам і накінуў на шыю. Так мужчына здолеў змайстраваць «выратавальную камізэльку», аднак нават з ёй ва ўмовах шторму выжываць было нялёгка. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца інцыдэнту, дасталі яго з вады і сказалі, што Мурке неверагодна пашанцавала. «Без джынсаў мяне б тут не было. Яны сапраўды мяне выратавалі», — растлумачыў мужчына.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.