Вы тут

Ля берагоў Італіі знайшлі унікальны каралавы рыф


У Адрыятычным моры, ля ўзбярэжжа італьянскай камуны Манаполі, навукоўцы выявілі каралавы рыф працягласцю па меншай меры 2,5 км - гэта першая падобная знаходка за некалькі стагоддзяў, паведамляе ВВС.


Фота CORRIERO ET AL, SCIENTIFIC REPORTS

У адрозненне ад больш звыклых нам трапічных каралавых рыфаў, адрыятычныя каралы пафарбаваны менш ярка. Навукоўцы тлумачаць гэта глыбінёй залягання рыфа.

Афарбоўку каралаў надае мікраскапічнае багавінне - якія, як і іншыя расліны, існуюць за кошт фотасінтэзу і патрабуюць яркага асвятлення.

Калі трапічныя каралы ўтвараюцца пераважна на плыткаводдзе, куды без праблем пранікае яркае сонечнае святло, то калонія, выяўленая ў Адрыятыцы, размяшчаецца на глыбіні 35-50 метраў, дзе святло ўжо рассеянае і магчымасці фотасінтэзу даволі абмежаваныя.

Такія каралавыя рыфы сустракаюцца даволі рэдка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.