Вы тут

На Чыжоўскім вадасховішчы ад берага адкалолася і сплыла льдзіна з рыбакамі


Днём 15 сакавіка два рыбакі патэлефанавалі ратавальнікам і сказалі, што яны дрэйфуюць на крызе, якая адкалолася ад берага на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску, паведамілі ў МНС.


Фота: МНС

Выратавальнікі прыехалі і ўбачылі за 200 метраў ад берага (глыбіня там каля 3 м) на льдзіне (памерамі 70 × 300 метраў, таўшчыня лёду 13 см) дваіх мужчын. Яны рыбачылі, калі крыга адкалолася ад берага.

З дапамогай выратавальнай вяроўкі і лодкі іх даставілі на бераг.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.