Вы тут

Янцзы пад аховай


Кітай прымае меры па ачышчэнні ракі.


Міністэрства воднай гаспадаркі Кітая заявіла аб правядзенні дэмантажу незаконна пабудаваных аб'ектаў ўздоўж ракі Янцзы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Інспекцыя, якая праводзілася больш за год, арганізаваная міністэрствам і мясцовымі ўладамі воднай галіны, выявіла, што на берагах Янцзы працягласцю 8311 км пабудавана 5700 інфраструктурных аб'ектаў.2441 аб'екта - масты, парты, докі, пераправы - пабудаваныя ў парушэнне дзеючых правілаў, паведаміў намеснік міністра водных рэсурсаў Вэй Шаньчжун.

Першы этап, у які ўваходзіць дэмантаж 356 аб'ектаў, будзе рэалізаваны да канца чэрвеня, заявіў ён на спецыяльным сімпозіуме па пытаннях аховы ракі Янцзы. Ачыстка берагоў з'яўляецца часткай інтэнсіўнай праграмы па абароне навакольнага асяроддзя ўздоўж ракі.  У мінулым годзе было ліквідавана 1376 месцаў выкіду адходаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад ракі, адзначылі ў міністэрстве.

Прапанаваны міністэрствам экалогіі і навакольнага асяроддзя і Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў план паставіў задачы па паляпшэнні якасці вады ў Янцзы да 2020 года. У задачы ўваходзіць ўзмацненне процідзеяння пагрозам прамысловага, сельскагаспадарчага і карабельнага забруджвання, забеспячэнне бяспекі і якасці крыніц пітной вады, прыняцце строгіх мер па абароне навакольнага асяроддзя ад разбурэння.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.