Вы тут

Стаўка на вялікія дадзеныя


Сектар вялікіх дадзеных Кітая актыўна развіваецца.


Сектар вялікіх даных Кітая будзе падтрымліваць хуткі рост у 2019 годзе, адзначаецца ў новым дакладзе аналітычнага цэнтра CCID, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Аб'ём вытворчасці асноўных індустрый сектара ў гэтым годзе, як чакаецца, перавысіць 720 млрд юаняў (каля 106,3 млрд долараў), а тэмпы прыросту будуць захоўвацца на ўзроўні 25-30 працэнтаў, што будзе спрыяць трансфармацыі  і мадэрнізацыі рэгіянальнай эканамічнай структуры.

Услед за рэгіёнамі Усходняга Кітая, дзе сектар вялікіх дадзеных  бурна развіваецца, лідарамі сектара на паўднёвым захадзе краіны стануць правінцыі Сычуань і Гуйчжоу, а таксама горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцын, адзначаецца ў дакуменце. Па словах навуковага супрацоўніка Кітайскай акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (CAICT) Вэй Кая, у рамках развіцця лічбавай эканомікі Кітай паскарае інтэграцыю вялікіх дадзеных і рэальнай эканомікі.

Для максімальнага выкарыстання вялікіх дадзеных дзяржава павінна прыкласці намаганні да стварэння ўніверсальных платформаў  і эфектыўных механізмаў кіравання дадзенымі, лічыць эксперт. Сектар вялікіх дадзеных Кітая ставіць за мэту павялічыць свае штогадовыя продажы з прыкладна 280 млрд юаняў у 2015 годзе да 1 трлн юаняў налета, адзначаецца ў плане, апублікаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР у 2017-м.

 Згодна з планам, дадзены сектар таксама плануе дасягнуць сукупнага гадавога тэмпу росту продажаў у памеры каля 30 працэнтаў  у перыяд з 2016 па 2020 гады.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.