Вы тут

Інвестыцыі ў «чыстую энергетыку»


У Кітаі павялічваюць укладанні ў аднаўляльныя рэсурсы.


У мінулым годзе Кітай паскорыў развіццё галіны “чыстай энергетыкі”, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Устаноўленая магутнасць аднаўляльнай энергіі перавысіла 700 млн кВт.  Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах энергетыкі КНР.

Кітай працягне стымуляваць рост нафтагазавай галіны ў гэтым годзе, павялічваць намаганні па разведцы і здабычы нафты і газу, а таксама пабудуе больш трубаправодаў і газасховішчаў.

Кітай прыняў шэраг мер па стымуляванні развіцця экалагічна чыстай энергетыкі, уключаючы будаўніцтва сонечных і ветраных электрастанцый, каб аднаўляльныя крыніцы энергіі пакрылі 20 працэнтаў энергетычных патрэбаў да 2030 года.

 Каб дасягнуць гэтай мэты, КНР інвестуе значныя сродкі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі і мае намер да 2020 інвеставаць у галіну 2,5 трыльёна юаняў (каля 373 млрд долараў).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.