Вы тут

Музейны квартал у Мінску будзе мець плошчу 18 тысяч квадратных метраў


Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у пачатку мая 2020 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.


Фота minsknews.by

На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць па плане. "У наступным годзе ў пачатку мая, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Пасля будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна", - распавёў Уладзімір Пракапцоў.

Мінскі музейны квартал - комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24. Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».