Вы тут

Начальнік Навагрудскай падатковай інспекцыі падазраецца ў хабарніцтве


УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну, які падазраецца ў атрыманні хабару (ч. 1 і 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Па дадзеных следства, мужчына атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці хабараў матэрыяльныя каштоўнасці і набываў выгады маёмаснага характару, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

У прыватнасці, за:

  • фармальнае правядзенне праверак аб парушэннях падатковага заканадаўства;
  • нявыплату падаткаў;
  • непрыцягненне да устаноўленай заканадаўствам адказнасці;
  • заніжэнне падатковых выплат;
  • далейшае заступніцтва.

З санкцыі пракурора да падазраванага прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. На яго маёмасць, у тым ліку транспартны сродак, накладзены арышт.

Праводзяцца допыты работнікаў падатковай інспекцыі і індывідуальных прадпрымальнікаў. Канфіскавана і вывучаецца службовая дакументацыя, устанаўліваюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.