Вы тут

Выхады з чатырох станцый мінскага метро будуць зачыненыя на рамонт


З 18 сакавіка 2019 года будуць праводзіцца працы па рамонце абліцоўвання сцен, парапетаў, прыступак, запрашальных пляцовак выхадаў станцый «Акадэмія Навук», «Парк Чалюскінцаў», «Аўтазаводская» і «Першамайская», гаворыцца на сайце Мінскага метрапалітэна.


Будуць зачыненыя (цалкам або часткова) наступныя выхады:

- станцыя «Акадэмія Навук» - выхад № 4-1 (выхад да Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праспект Незалежнасці, 81) і на вул. Сурганава), закрыццё выхаду частковае, перыяд - з 18.03.2019 па 19.04.2019;

- станцыя «Парк Чалюскінцаў» - выхад № 3-1 (выхад да Парку Чалюскінцаў на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра горада), закрыццё выхаду поўнае, перыяд - з 18.03.2019 па 19.04.2019;

- станцыя «Аўтазаводская» - выхад № 4-1 (выхад на Партызанскі праспект да дома №104), закрыццё выхаду поўнае, перыяд - з 18.03.2019 па 29.03.2019;

- станцыя «Першамайская» - выхад № 1-1 (выхад да ракі Свіслач), закрыццё выхаду поўнае, перыяд - з 18.03.2019 па 26.03.2019.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».