Вы тут

У Гродне сабака пакусаў мужчыну, а той яго забіў


У двары прыватнага дома па вуліцы Галовічы ў 49-гадовага мясцовага жыхара пражывае сем сабак, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У нядзелю днём два з іх выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць дварнякоў. Адзін з іх уцёк, а другі ўкусіў за кісць правай рукі, пасля чаго схаваўся. Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах ўбачыў сабаку, узяў сякеру і абухом нанёс жывёле некалькі смяротных удараў. Перакінуўшы сабаку праз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару гадаванца.

Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».