Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі абвясціў пераможцаў фотаконкурсу


80 гадоў таму найбуйнейшы ў нашай краіне тэатр – оперы і балету – сустрэў гледачоў прэм'ерай "Міхась Падгорны" і новенькім уласным будынкам. Спецыяльна да юбілейнай даты тэатр абвясціў для сваіх гледачоў творчы конкурс. Цягам тыдня неабходна было адпраўляць у любую сацыяльную сетку цікавыя здымкі з выявай будынка Вялікага тэатра і хэштэгамі #Дому_80 #БТБ_80 #Вялікаму_80.


Як паведаміла вядучы рэдактар аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч, пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі запрашальнікаў на 2 асобы сталі Валерыя Захарава, Сяргей Панкавец і Ірына Папкова. Менавіта яны 26 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, змогуць трапіць на традыцыйны Вечар беларускай культуры, а таксама ўбачыць і пачуць нацыянальную беларускую оперу "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота bolshoibelarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».