Вы тут

Галасаванне па Brexit могуць адмяніць з-за закона 1604 года


Кіраўнік палаты абшчын заявіў, што ў дагавор аб Брэксіце неабходна ўнесці змены. У іншым выпадку галасаваць за той жа законапраект нельга, лічыць Джон Беркау, піша DW.


Ніжняя палата брытанскага парламента не можа зноў вынесці на галасаванне тую ж самую дамову па Брексіце. Пра гэта ў панядзелак, 18 сакавіка, заявіў кіраўнік палаты абшчын Джон Беркау. Паводле яго слоў, калі ў дагавор аб выхадзе краіны з Еўрасаюза не ўнесці змены, гэта будзе супярэчыць закону 415-гадовай даўніны. Згодна з ім, адзін і той жа законапраект не можа быць унесены на галасаванне на працягу аднаго і таго ж тэрміну паўнамоцтваў парламента.

Прадстаўніца брытанскага ўрада заявіла ў інтэрв'ю DPA, што Беркау загадзя не інфармаваў кабінет міністраў пра свой пункт гледжання. Кіраўнік палаты абшчын ужо прыняў некалькі рашэнняў, якія не спадабаліся многім прыхільнікам жорсткай лініі Брэксіту. Беркау абвінавачваюць ў "празмерна сяброўскіх" дзеяннях ў дачыненні да ЕС. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск пакуль не пракаментавалі заяву Беркау.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.