Вы тут

Да фестывалю французскай гастраноміі далучацца 22 беларускія рэстараны


Фестываль французскай гастраноміі 21-24 сакавіка будзе пяты раз праходзіць у 150 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі. Аб гэтым журналістам расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес, паведамляе БЕЛТА.


Да цяперашняга фестывалю французскай гастраноміі далучацца 22 беларускія рэстараны з Мінска, Магілёва, Гомеля і Гродна. У мінулым годзе ўдзельнікамі былі 17 беларускіх устаноў, а 5 гадоў таму такі фестываль падтрымаў усяго адзін рэстаран. "Відавочна, што цікавасць да французскай кухні ў Беларусі расце. Ёсць рэстараны з французскай кухняй, што, вядома, вельмі радуе, - сказаў пасол. - У Беларусі, асабліва ў Мінску, адкрываецца ўсё больш рэстаранаў высокага класа". 

Дзідзье Канес адзначыў, што 21 сакавіка ў рэстаранах на пяці кантынентах будзе прапанавана святочная вячэра з разнастайнымі стравамі французскай кухні. Кожны з повараў будзе імкнуцца адлюстраваць тэндэнцыі французскай кухні. Перавага ў гэтым годзе будзе аддадзена кулінарным традыцыям французскай правінцыі Праванс. 

На сустрэчы з журналістамі прысутнічалі повары тых беларускіх устаноў, якія прымуць удзел у фестывалі. Яны расказалі, як рыхтуюцца, чым збіраюцца здзівіць гэтымі днямі сваіх наведвальнікаў. У час мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм "Пошукі Алена Дзюкаса". 

Фестываль французскай гастраноміі арганізаваны па ініцыятыве французскага повара, рэстаратара Алена Дзюкаса пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі. У многіх краінах свету 21-24 сакавіка будуць арганізаваны не толькі французскія вячэры, але і іншыя мерапрыемствы, прызначаныя азнаёміць як мага большую колькасць людзей з асаблівасцямі французскай гастраноміі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.