Вы тут

Затрыманы закладчык псіхатропаў, які атрымліваў зарплату біткоінамі


Супрацоўнікі наркакантролю Першамайскага РУУС сталіцы ў Фрунзенскім раёне затрымалі 18-гадовага студэнта прафесійнага ліцэя горада. У зламысніка было выяўлена 36 грамаў парашкападобнага рэчыва, якое змяшчае асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP, і 47 грамаў спайсу, які таксама мае ў сваім складзе асабліва небяспечныя псіхатропы. Частка забароненага была знойдзена ў фігуранта пры сабе, астатняе - у 16 ​​закладках. Тайнікі былі выяўлены аператыўнікамі ў жылым сектары: на вуліцы і ў пад'ездах. У кожнай закладцы знаходзілася па аднаму граму псіхатропа.


Устаноўлена, што зламыснік працаваў на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропных рэчываў. У дзень ён павінен быў рабіць ад 15 да 30 закладак, за кожную атрымліваў узнагароду ў памеры трох долараў. Малады чалавек распавёў, што працу знайшоў праз сацыяльную сетку, у якой была спасылка на адзін з месенджараў. Зарплату атрымліваў біткоінамі, крыптавалюту працадаўца спраўна пераводзіў маладому чалавеку на банкаўскую картку суседняй дзяржавы, паведамілі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.

У той дзень у кампаніі зламысніка таксама быў 22-гадовы хлопец, у якога пры сабе аператыўнікі выявілі 0,08 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-ПВП.

Устаноўлена, што раней маладыя людзі да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.