Вы тут

Boeing прымае меры для поўнай бяспекі эксплуатацыі 737 MAX


Карпарацыя Boeing прымае меры для поўнага забеспячэння бяспекі эксплуатацыі самалётаў серыі 737 MAX. Аб гэтым гаворыцца ў заяве кіраўніка карпарацыі Дэніса Меленберга, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Boeing.


"Мы ажыццяўляем дзеянні, каб цалкам забяспечыць бяспеку самалётаў серыі 737 MAX", - адзначыў генеральны дырэктар Boeing. Ён падкрэсліў, што бяспека застаецца галоўным прыярытэтам у рабоце карпарацыі.

Паводле слоў Дэніса Меленберга, Boeing завяршае распрацоўку раней анансаванага абнаўлення праграмнага забеспячэння і перагледзіць падрыхтоўку пілотаў для самалётаў 737 MAX.

Прадстаўнікі Boeing цяпер удзельнічаюць у работах на месцы крушэння Boeing 737 MAX у Эфіопіі, каб садзейнічаць у высвятленні прычын інцыдэнту. Чаму лайнер разбіўся, пакуль не ўстаноўлена.

Як паведамлялася, 10 сакавіка самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines, на борце якога знаходзіліся 157 чалавек, пацярпеў крушэнне недалёка ад эфіопскага горада Дэбрэ-Зэйт. 29 кастрычніка 2018 года разбіўся самалёт гэтай мадэлі інданезійскай авіякампаніі Lion Air, загінулі 189 чалавек. Пасля гэтых інцыдэнтаў шэраг краін і авіякампаній прыпынілі палёты Boeing 737 MAX 8.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».